Усебеларускія з’езды Саветаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Усебелару́скія з’е́зды Саве́таў — цэнтральныя органы дзяржаўнай улады БССР у 19191937. Вырашалі пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі, развіцця народнай гаспадаркі, устанаўлівалі асновы заканадаўства БССР. Выканаўчы орган — ЦВК БССР. Усяго праведзена 12 з’ездаў: 1-ы ў 1919, 12-ты Надзвычайны — у лістападзе 1936 і лютым 1937 года.

Усебеларускія з’езды Саветаў[правіць | правіць зыходнік]

Дата Месца правядзення Асноўныя рашэнні/падзеі
I Усебеларускі з’езд Саветаў 2—3 лютага 1919 Мінск 3 лютага 1919 года прыняў першую Канстытуцыю Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (ССРБ).
II Усебеларускі з’езд Саветаў 13—17 снежня 1920 Мінск
I-я сесія 18 снежня 1920 Мінск
III Усебеларускі з’езд Саветаў 10—16 снежня 1921 Мінск
I-я сесія чэрвень 1922 Мінск
IV Усебеларускі з’езд Саветаў 14—18 снежня 1922 Мінск
I-я сесія 18 снежня 1922 Мінск
V Усебеларускі з’езд Саветаў 9—15 студзеня 1924 Мінск
VI Надзвычайны з’езд Саветаў 13—16 сакавіка 1924 Мінск
I-я сесія сакавік 1924 Мінск
II-я сесія 25—30 кастрычніка 1925 Мінск
VII Усебеларускі з’езд Саветаў 4—9 мая 1925 Мінск
VIII Усебеларускі з’езд Саветаў 5—12 красавіка 1927 Мінск 11 красавіка 1927 года прыняў другую Канстытуцыю Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі.
IX Усебеларускі з’езд Саветаў 8—15 мая 1929 Мінск
X Усебеларускі з’езд Саветаў 20—28 лютага 1931 Мінск
I-я сесія Мінск
II-я сесія Мінск
III-я сесія Мінск
IV-я сесія 8—? лютага 1933 Мінск
V-я сесія 22—26 лютага 1934 Мінск
XI Усебеларускі з’езд Саветаў 14—22 студзеня 1935 Мінск
I-я сесія 23 студзеня 1935 Мінск
Юбілейная сесія 11 ліпеня 1935 Мінск
II—я сесія Мінск
III-я сесія 2—5 лютага 1936 Мінск
Надзвычайны XII Усебеларускі з’езд Саветаў лістапад 1936, 13 лютага 1937 Мінск 19 лютага 1937 года прыняў трэцюю Канстытуцыю Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
IV-я сесія 20 лютага 1937 Мінск
V-я сесія 30 мая 1937 Мінск
VI-я сесія 7 ліпеня 1937 Мінск
VII-я сесія 13—14 лістапада 1937 Мінск
VIII-я сесія 26—28 лютага 1938 Мінск