Усевалад Вячаслававіч Янчэўскі

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Усевалад Вячаслававіч ЯНЧЭЎСКІ (нар. 22 красавіка 1976 Барысаў), беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, памочнік прэзідэнта, начальнік Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

У 1998 скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Першы сакратар ЦК БПСМ (1997-2001), дэпутат Палаты прадстаўнікоў (2000-2004), галоўны рэдактар журнала "Планета" (з 2005).

Да прызначэння на пасаду начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Усевалад Янчэўскі быў першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнікам ўпраўлення па каардынацыі ідэалагічнай працы галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.