Усходнегерманскія мовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Усходнегерманскія мовы — адна з трох груп германскай галіны індаеўрапейскай сям'і моў. Складаецца з выключна мёртвых моў, сярод якіх толькі адна пісьмовая — гоцкая. Таксама да ўсходнегерманскіх адносяць вандальскую, герульскую, бургундскую і гепідскую мовы.

Найстаражытнейшым са складных тэкстаў на мове ўсходнегерманскай групы (і германскай галіны наогул), якія дайшлі да нас, з'яўляецца пераклад Бібліі, зроблены біскупам Вульфілам каля IV стагоддзя.

Усходнегерманскія мовы былі, мабыць, блізкія да скандынаўскіх (паводле даных археалагічных даследаванняў усходнегерманскія плямёны мігравалі з паўднёвай часткі Скандынавіі).

Большасць усходнегерманскіх плямёнаў да XV стагоддзя знікла, пакінуўшы пасля сябе толькі геаграфічныя назвы (Бургундыя, Андалусія і інш.).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Гухман М. М. Происхождение строя готского глагола. М.-Л., 1940. 154 с (АН СССР. Труды Ин-та языка и мышления им. Н. Я. Марра, 14. Серия Romano-Germanica. Материалы и исследования по романск. и герм, языкам, № 4).