Усходне-Капская правінцыя
|
|||||||||||||||
| Сайт урада правінцыі | |||||||||||||||
Усходняя Капская правінцыя — адна з правінцый Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Створаная ў 1994 годзе з часткі былой Капскай правінцыі, а таксама квазінезалежных бантустанаў Цыскей і Транскей. Гэтая правінцыя — асноўная тэрыторыя народа коса, з якога вышлі шматлікія вядомыя паўднёваафрыканцы, уключаючы такіх дзеячаў АНК, як прэзідэнты ПАР Нельсан Мандэла і Таба Мбекі (абодва яны нарадзіліся менавіта ў гэтай правінцыі).
Ва Усходняй Капскай правінцыі размешчаная буйная канурбацыя Порт-Элізабет. Цэнтр правінцыі — горад Біша. Правінцыя дзеліцца на шэсць акруговых муніцыпалітэтаў (Альфрэд-Нзо, Аматоле, Какаду, Крыс-Хані, ОР-Тамба, Укахламба) і гарадскі муніцыпалітэт Нэльсан-Мандэла, куды ўваходзіць горад Порт-Элізабэт. Іншыя буйныя гарады — Іст-Лондан (буйны порт), Грэхемстаўн. Правінцыя застаецца адной з найбедных у ПАР: гэта звязана, у прыватнасці, з вельмі нізкім узроўнем жыцця ў былых бантустанах Сіскей і Транскей.
Усходняя Капская правінцыя мяжуе з Заходняй і Паўночнай Капскай правінцыяй, з правінцыямі Вольная дзяржава і Квазулу-Натал, а таксама з Лесота. На тэрыторыі правінцыі размешчаныя запаведнікі Адо і Цыцыкама.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усходне-Капская правінцыя