Усходняя Англія, каралеўства

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каралеўства Усходняй Англіі ці Каралеўства ўсходніх англаў (ст.-англ Ēast Engla rice) было аднім са старажытных англа-саксонскіх каралеўстваў. Спачатку складалася з Норфалка і Сафалка. Пасля шлюбу ўсходнеанглійскай каралеўны Этэлдрэды, востраў Ілі быў таксама далучаны да каралеўства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каралеўства ўсходніх англаў было ўтворана каля 520 г. шляхам аб'яднання паўночнага і паўднёвага Фолкаў (дзе жылі англы, якія засялілі былыя землі Іцэнаў на працягу мінулага стагоддзя) і з'яўлялася адным з каралеўстваў англа-саксонскае Гептархіі. На некаторы час пасля перамогі ў 616 г. над варожым каралеўствам Нартумбрыі, Усходняя Англія становіцца самым магутным з англа-саксонскіх каралеўстваў, а тамтэйшы кароль Рэдвальд атрымлівае тытул брэтвальда (валадара англа-саксонскіх каралеўстваў). На працягу наступных 40 год, Усходнія Англія была двойчы пераможана Мерсіяй. Паступова слабеючы адносна іншых каралеўстваў, у 794 г. кароль Мерсіі Офа забівае караля Усходняй Англіі Этэльберта і пачынае валадарыць самастойна.

Незалежнасць усходніх англаў была адноўлена паспяховым паўстаннем супраць Мерсіі (825—827), у выніку якога былі забіты два мерсійскіх караля, якія супрацьстаялі паўстанню. 20 лістапада 870 даны забіваюць апошняга караля Усходняй Англіі Эдмунда і захапляюць каралеўства. Саксоны вярнулі гэтыя абшары ў 920 г., але зноў згубілі ў 10151017 гг., калі яны былі заваяваныя Кнутам Вялікім. Пасля яны былі адданы Торкелю Высокаму ў якасці феода.