Усходняя Сібір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
       Сібірская федэральная акруга        Геаграфічная Расійская Сібір        Гістарычная вобласць, якая завецца Сібір

Усходняя Сібір — частка Сібіры, якая ўключае азіяцкую тэрыторыю Расіі ад Енісея на захадзе да водападзельных хрыбтоў, якія ідуць уздоўж Ціхага акіяна на ўсходзе. Уваходзіць ва Усходне-Сібірскі эканамічны раён.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча — больш за 7 млн км². Большая частка занятая таёжным Сярэднесібірскім пласкагор’ем, якое змяняецца на поўначы тундравымі нізінамі, на поўдні і ўсходзе высокімі горнымі хрыбтамі Заходніх і Усходніх Саян, Забайкалля і Яна-Калымскага краю. Тут размешчаны найбуйнейшыя ракі Расіі — Енісей, Лена, Вілюй, Селенга, Алёкма, Ангара.

У межах Усходняй Сібіры размешчаны Краснаярскі край, Забайкальскі край, Іркуцкая вобласць, Бурація, Тыва, Якуція. Найбуйнейшы горад Усходняй Сібіры — Краснаярск; буйныя гарады — Іркуцк, Улан-Удэ, Чыта, Якуцк, Ангарск, Брацк, Нарыльск, Ачынск.

Усходняя Сібір — край пераважна тайговы. Зона тайгі распасціраецца ад межаў лесатундры на поўначы да мяжы з Манголіяй на поўдні на прасторы каля 5 млн км², з якіх 3455 тыс. км² занята тайговага лясамі.

Глебы і расліннасць тайговай зоны Усходняй Сібіры развіваюцца ў больш спрыяльных умовах, чым у зонах тундры і лесатундры. Рэльеф больш перасечаны, чым у суседняй Заходняй Сібіры, на друзавым элювіі карэнных парод фармуюцца камяністыя, нярэдка маламагутныя глебы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]