Усходняя Украіна
Усходняя Украіна — неафіцыйны тэрмін для азначэння рэгіёна Украіны, да якога звычайна адносяць тэрыторыю сучасных Луганскай, Харкаўскай і Данецкай абласцей. Да Усходняй Украіны таксама могуць адносіць Днепрапятроўскую і Запарожскую вобласці.
Эканамічныя асаблівасці [правіць]
Усходняя Украіна — найбольш прамыслова і эканамічна развіты рэгіён Украіны. Цэнтральныя часткі Харкаўскай і Данецкай, а таксама паўночна-заходняя частка Луганскай вобласці з'яўляюцца аднымі з самых высакоўрбанізаваных зон Украіны. Гэта абумоўлена высокім узроўнем канцэнтрацыі прамысловай вытворчасці, наяўнасцю разгалінаванай транспартнай сеткі ды спрыяльных умоў для развіцця сельскай гаспадаркі. Найбольш развітыя галіны прамысловасці — вугальная, хімічная, нафтахімічная прамысловасць, чорная металургія і машынабудаванне.
Буйныя гарады [правіць]
- Горлаўка
- Данецк
- Днепрапятроўск
- Запарожжа
- Краматорск
- Луганск
- Макееўка
- Марыупаль
- Паўночнаданецк
- Славянск
- Харкаў
Гл. таксама [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Украіны. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Геаграфічныя вобласці Украіны | ||
|---|---|---|
| Паўночная Украіна Заходняя Украіна • Цэнтральная Украіна • Усходняя Украіна Паўднёвая Украіна |