Усходні Берлін
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Усходні Берлін — частка горада Берліна, якая пасля Другой сусветнай вайны патрапіла ў савецкі сектар акупацыі. У 1949 г. Усходні Берлін стаў сталіцай ГДР і афіцыйна зваўся Берлін, сталіца ГДР. На савецкіх картах усходняя частка горада называлася як Дэмакратычны Берлін у процівагу Заходняму Берліну.
У склад Усходняга Берліна ўваходзіла 11 акруг:
- Мітэ
- Прэнцлаўэр-Берг (Prenzlauer Berg)
- Фрыдрыхсхайн (Friedrichshain)
- Панкаў (Pankow)
- Вайсензэе (Weissensee)
- Хохэншёнхаўзен (Hohenschönhausen) (с 1985)
- Ліхтэнберг (Lichtenberg)
- Марцан (Marzahn)
- Хелерсдорф (Hellersdorf)
- Трэптаў (Treptow)
- Кёпенік (Köpenick)
Цэнтрам сталіцы ГДР была плошча Александэрплац (Alexanderplatz, «Alex»), галоўнай вуліцай — Унтэр-дэн-Ліндэн (ням.: Unter den Linden). На захадзе гэта вуліца ўпіралася ў Брандэнбургскія вароты, за якімі пачынаўся Заходні Берлін, які аб'ядноўвал тры пакінутыя паваенныя зоны акупацыі — амерыканскую, брытанскую і французскую.
Гл. таксама[правіць]
Спасылкі[правіць]
| Гэта пачатак артыкула па гісторыі Германіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |