Уся

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уся
Морфаметрыя
Даўжыня 0,68 км
Шырыня 0,45 км
Плошча 0,214[1] км²
Аб’ём 0,00097 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,9 км
Найбольшая глыбіня 17,3 м
Сярэдняя глыбіня 4,8 м
Гідралогія
Салёнасць 0,27—0,4 ‰
Празрыстасць 1 м
Басейн
Плошча вадазбору 18 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Уся (Беларусь)
Уся
Уся
Уся (Віцебская вобласць)
Уся
Уся
Map

У́сявозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Друйка, за 10 км у напрамку на захад ад горада Браслаў, прыкладна за 0,5 км на захад ад вёскі Усяны.

Плошча паверхні возера 0,214 км². Даўжыня 0,68 км, найбольшая шырыня 0,45 км, даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Плошча вадазбору 18 км². Найбольшая глыбіня 17,3 м, сярэдняя — 4,8 м. Аб’ём вады 0,97 млн м³.
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 18 м. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе нізкія і забалочаныя, аддзеленыя ад схілаў катлавіны поймай шырынёй да 150 м. Берагавая лінія ўтварае залівы. Дно возера да глыбіні 3 м пясчанае, глыбей — высланае гліністым ілам. На возеры востраў плошчай 0,25 га. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці да 35 м ад берага і да глыбіні 3,5 м. Возера эўтрофнае, слабапраточнае.

У возера ўпадаюць ручаі, у т.л. ручай з возера Рэйспа. У паўднёва-ўсходняй частцы пратокай Уся злучаецца з возерам Біруцэ.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]