Утрэхцкі мірны дагавор, 1713

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Першае выданне Утрэхцкага міру на англійскай, іспанскай і латыні.

Утрэхцкі мірны дагавор — дагавор, які паклаў канец Вайне за іспанскую спадчыну. Мірны дагавор складаўся з пагадненняў, падпісаных ва Утрэхце ў красавіку і ліпені 1713 года паміж Францыяй і Іспаніяй з аднаго боку і Вялікабрытаніяй, Галандскай рэспублікай, Свяшчэннай Рымскай імперыяй, Партугаліяй і Савояй з іншага. У сакавіку 1714 года ў дадатак да Утрэхцкага быў падпісаны Раштацкі мір, а ў верасні 1714 года — Бадэнскі дагавор.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Вайна за іспанскую спадчыну пачалася ў 1701 пасля смерці апошняга іспанскага караля з дынастыі Габсбургаў, Карла II. Свяшчэнная Рымская імперыя прад'явіла прэтэнзіі на іспанскі трон. Францыя пачала больш агрэсіўна пашыраць свае тэрыторыі. Незадаволеныя еўрапейскія дзяржавы (галоўным чынам Англія і Галандская рэспубліка) выступілі на боку Свяшчэннай Рымскай імперыі, каб перашкодзіць узмацненню Францыі. Іншыя дзяржавы далучыся да саюза супраць Францыі і Іспаніі, каб паспрабаваць займець новыя тэрыторыі або ж абараніць уласныя. Вайна доўжылася больш за дзесяцігоддзе. Папярэднія ўмовы міру былі складзены ў Лондане ў кастрычніку 1711 года. У наступным годзе ва Утрэхце адкрыўся кангрэс, на якім удзел у перамовах аб міры прымалі, акрамя англійскіх і французскіх міністраў, упаўнаважаныя ад Галандыі, Іспаніі, Савоі і Партугаліі. У 1713 ваюючыя бакі ратыфікавалі мірны дагавор.

Умовы[правіць | правіць зыходнік]

Іспанія[правіць | правіць зыходнік]

Філіп V з дынастыі Бурбонаў адрокся ад усіх правоў на французскі прастол і быў прызнаны каралём Іспаніі і яе калоній, з умовай, што кароль іспанскі ніколі не будзе адначасова каралём французскім. Іспанія павінна была саступіць Аўстрыі Неапалітанскае каралеўства, Сардзінію, частку Тасканы, Міланскае герцагства і Іспанскія Нідэрланды; Англіі — Гібралтар і востраў Мінорка; Савоі — Сіцылію.

Францыя[правіць | правіць зыходнік]

Францыя саступіла Габсбургам малаважныя тэрыторыі ў Нідэрландах, вывела свае войскі з Латарынгіі і саступіла некаторыя землі на поўдні герцагу Савойскаму. У Амерыцы ёй прыйшлося аддаць англічанам калоніі вакол Гудзонава заліва, Зямлю Руперта, Ньюфаўндленд, Акадыю і сваю частку вострава Сент-Кітс.

Аўстрыя[правіць | правіць зыходнік]

Аўстрыя атрымала ад Іспаніі Неапалітанскае каралеўства, Сардзінію, частку Тасканы, Міланскае герцагства і іспанскія Нідэрланды; яна таксама атрымала Мантую пасля спынення там у 1708 г. прафранцузскай Ганзага-Неверскай дынастыі.

Вялікабрытанія[правіць | правіць зыходнік]

Англія атрымала Гібралтар і востраў Мінорка, частку французскіх калоній у Амерыцы. Яна таксама набыла «асьента» — выключнае права гандлю неграмі (Роберт Харлі перадасць яго кампаніі Паўднёвых мораў разам з дзяржаўнымі пазыковымі абавязаннямі).

Савоя[правіць | правіць зыходнік]

Савоя атрымала Сіцылію, Манферат і заходнюю частку герцагства Міланскага.

Галандская рэспубліка[правіць | правіць зыходнік]

Галандыя атрымала права ўтрымліваць гарнізоны ў крэпасцях Менене, Намюры, Турнэ, Іпры і інш.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]