Ухань

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ухань
кіт.: 武汉
Зверху ўніз: набярэжная Янцзы; Вежа жоўтага жураўля; Уханьская мытня; мост праз Янцзы
Зверху ўніз: набярэжная Янцзы; Вежа жоўтага жураўля; Уханьская мытня; мост праз Янцзы
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
  • 8 569,15 км²
Вышыня цэнтра
37 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 12 326 518 чал. (2020)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
027
Паштовыя індэксы
430000
Аўтамабільны код
鄂A
Афіцыйны сайт
Ухань на карце Кітая
Ухань (Кітай)
Ухань
Ухань (Кітай)
Ухань

Уха́нь[2] (кіт.: 武汉/武漢) — адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хубэй, самы населены горад цэнтральнага Кітая. Размешчаны на месцы зліцця рэк Янцзы і Ханьшуй. Насельніцтва каля 9,7 млн чалавек (2007), гэта восьмы па насельніцтве горад КНР.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя метраполіі складаецца з трох частак — Учан (武昌, Wuchang), Ханькоў (汉口, Hankou) і Ханьян (汉阳, Hanyang), якія разам імянуюцца «Тры гарады Уханя». Тры часткі размяшчаюцца па розных берагах рэк, цэнтр горада — на раўніне, паўднёвая частка горада — на ўзвышанні. Горад акружаны азёрамі і балотамі па лініі старога русла Янцзы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя заселеная людзьмі больш за 3000 гадоў назад. Падчас дынастыі Хань Ханьян стаў істотным портам. У 3 стагоддзі былі пабудаваныя сцены для абароны Ханьяна і Учаня, гэтая падзея лічыцца часам заснавання Уханя. Доўгі час горад славіўся як цэнтр мастацтваў (асабліва паэзіі) і навук.

У 19 стагоддзі горад з поўначы на поўдзень перасякла чыгунка і горад стаў важным пунктам перавалкі грузаў паміж чыгуначным і рачным транспартам.

У 1911 прывержанцы Сунь Ятсена арганізавалі Учаньскае паўстанне, якое прывяло да падзення дынастыі Цын і ўсталявання ў Кітаі рэспублікі. У 1920-я Ухань быў сталіцай левага ўрада Гаміньдан, які знаходзіўся ў апазіцыі Чан Кайшы.

У 1967 ва Ухані падчас культурнай рэвалюцыі адбыліся масавыя беспарадкі. Іх падаўленне (разгром мясцовых партыйных органаў, арганізацый хунвэйбінаў і цзяофаняў) стала першай спробай прымянення арміі для згортвання актыўнасці народных мас і наступнай ліквідацыі хунвэйбінаў у 1969.

У канцы 2019 года ў горадзе пачалася эпідэмія каронавіруса 2019-nCoV.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

ВУП горада 396 млрд юаней. Гэта істотны эканамічны, гандлёвы, фінансавы, транспартны, тэхналагічны і адукацыйны горад Цэнтральнага Кітая.

Важнейшыя галіны прамысловасці: аўтамабілебудаванне, оптыка, электроніка, фармацэўтыка, біяінжынерыя, вытворчасць новых матэрыялаў, металургія.

У горадзе размешчаныя 35 вышэйшых навучальных устаноў, мноства тэхналагічных зон і інавацыйных інкубатараў. Па сукупнаму ўзроўню развіцця навукі і тэхналогіі Ухань займае трэцяе месца ў Кітаі[3].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе налічваецца 35 вышэйшых навучальных устаноў, што робіць яго вядучым адукацыйным цэнтрам Кітая. Самыя вядомыя ВНУ: Хуачжунскі ўніверсітэт навукі і тэхнікі, Уханьскі ўніверсітэт і Класічны ўніверсітэт Цэнтральнага Кітая. Ухань займае трэцяе месца ў Кітаі па агульнаму ўзроўню развіцця навукі і тэхнікі.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародны аэрапорт (Wuhan Tianhe International Airport), чацвёрты па значэнні пасля пекінскага, шанхайскага і гуанчжоўскага.

Дзве чыгуначныя станцыі, вядзецца будаўніцтва цэнтральнага вакзала горада. У снежні 2009 адкрыта другая ў Кітаі лінія хуткаснага цягніка (на момант адкрыцця — самага хуткага ў свеце: 394 км/г, на 100 км/г хутчэй за любы іншы хуткасны цягнік), якая звязала Ухань і Гуанчжоў. Плануецца працягнуць лінію ў наступныя гады да Пекіна.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Seventh National Population Census of the People's Republic of China
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»
  3. http://www.cnhubei.com/200502/ca677743.htm Архівавана 3 сакавіка 2009.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]