Уцёкі ў Егіпет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уцёкі ў Егіпет. Якуб з Тыкоціна. Другая палова XVII ст. З брыгіцкага касцёла ў Гродне

Уцё́кі ў Егі́пет — апісаныя ў Евангеллі паводле Мацвея падзеі, якія адбываліся з сям’ёй Ісуса Хрыста пасля наведвання вешчуноў з усходу. Іосіф з Марыяй выпраўляюцца ў Егіпет, каб уратаваць Сына ад забойства, замоўленага царом Ірадам.

Евангелле[правіць | правіць зыходнік]

Уцёкі Святой сям’і ў Егіпет апісаны толькі ў адным Евангеллі і вельмі каротка. Пасля таго, як мудрацы з усходу прынеслі немаўляці дарункі і не вярнуліся да Ірада, Іосіфу ў сне з’явіўся ангел, які загадаў: «Устань, вазьмі Дзіця і матку Яго і бяжы ў Егіпет і будзь там, дакуль не скажу табе; бо Ірад хоча шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго» (Мц., 2:13). Тае ж ночы Іосіф з Марыяй і Ісусам выправіліся ў Егіпет, дзе жылі да смерці Ірада.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]