Уэмблі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

«Уэмблі» (англ.: Wembley Stadium; [ˈwɛmbli]), вядомы таксама як Новы Уэмблі (англ.: New Wembley) — футбольны стадыён, размешчаны ў Лондане, Англія. Стадыён быў адкрыты ў 2007 годзе на месцы старога стадыёна «Уэмблі». Стары «Уэмблі», вядомы таксама як Empire Stadium, быў адным з самых вядомых футбольных стадыёнаў свету да моманту яго зносу ў 2003 годзе.

Новы «Уэмблі» месціць 90000 гледачоў і з'яўляецца другім па ўмяшчальнасці стадыёнам у Еўропе. На ім свае дамашнія матчы праводзіць нацыянальная зборная Англіі па футболу. Уладальнікам стадыёна з'яўляецца кіравальная арганізацыя англійскага футбола, Футбольная асацыяцыя Англіі (FA).

Аўтарамі праекту стадыёна сталі кампаніі Foster and Partners і Populous. У параўнанні са старым «Уэмблі», адметнай асаблівасцю якога былі белыя «вежы-двайняты», новы стадыён вядомы сваёй «аркай Уэмблі» вышынёй у 134 м. Гэтая стальная арка з'яўляецца самай доўгай аднапралётнай канструкцыяй даху ў свеце.

Gallery[правіць | правіць зыходнік]