Уілард Міт Ромні
| Міт Ромні Mitt Romney |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 2 студзеня 2003 — 4 студзеня 2007 | |||
| Віцэ-губернатар: | Кэры Хілі | ||
| Папярэднік: | Джэйн Свіфт, в.а. | ||
| Пераемнік: | Дэваль Патрык | ||
| Партыя: | Рэспубліканская партыя | ||
| Нараджэнне: | 12 сакавіка 1947 (66 гадоў) Дэтройт, Мічыган, ЗША |
||
| Аўтограф: | |||
Уілард Міт Ромні (англ.: Willard Mitt Romney; 12 сакавіка 1947, Дэтройт) — амерыканскі палітык. Сын бізнесмена і палітыка Джорджа Ромні. Пасля заканчэння школы Міт Ромні паступіў у Стэнфардскі ўніверсітэт, дзе правучыўся два семестры.
Старшыня аргкамітэта зімовай Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці (2002).
Губернатар штата Масачусетс ў 2003—2007 гг. Прадстаўнік буйнога бізнесу.
Быў адным з прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі на выбарах 2008 года, аднак 7 лютага, пасля «супераўторка», зняў сваю кандыдатуру (на гэты момант ён меў 294 дэлегаты на партыйны з'езд, Макейн — 707 галасоў, Хакабі — 195 галасоў).
Міт Ромні прадставіў на разгляд заканадаўчага органа штата біль аб распаўсюджванні ноўтбукаў XO-1 сярод усіх дзяцей штата. Член Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён (мармоны). Вядомы як мармонскі святар. У жыцці і палітыцы прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў.
Кандыдат у прэзідэнты ЗША на выбарах-2012, з'яўляецца фаварытам рэспубліканцаў. Па стану прадвыбарнай гонкі ў ЗША на 11 снежня 2011 г. перамог у абодвух праймерыз, што ладзіліся Рэспубліканскай партыяй. Другое месца па вынікам праймерыз займае кангрэсмэн ад штата Тэхас, вядомы дзеяч лібертарыянскага руху, сябар Рэспубліканскай партыі Рон Пол.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уілард Міт Ромні- Афіцыйны сайт
- Біяграфія на WhoRunsGov.com
- Біяграфія на National Governors Association
- Фінансавая інфармацыя на OpenSecrets.org
- Навіны і каментарыі пра Ромні на The Guardian
- Працы Міта Ромні ці пра яго на WorldCat
| Гэта пачатак артыкула пра палітычнага дзеяча. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Прэзідэнцкія выбары ў ЗША, 2008 : кандыдаты | |
|---|---|
| Выніковыя кандыдаты |
Джон Макейн (Р) • Барак Абама (Д) • Ральф Нейдэр (Н) • Боб Бар (Л) • Браян Мур (С) • Тэд Уэйл (Р) • Чак Болдвін (К) • Сінція МакКіні (З) • Алан Кеес (Н) |
| Другарадныя кандыдаты у прэзідэнты |
Дэмакраты: Хілары Клінтан • Майк Грэйвел • Джон Эдвардс • Біл Рычардсан • Джо Байдэн • Крыстафер Дод • Дэніс Кусініч |