Уільям Алфрэд Фаўлер
| Уільям Альфрэд Фаўлер | |
| William Alfred Fowler | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
14 сакавіка 1995 (83 года) |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Узнагароды і прэміі |
|
Уільям Алфрэд ФАЎЛЕР (William Alfred Fowler; 9 жніўня 1911, г. Пітсбург, ЗША — 14 сакавіка 1995) — амерыканскі фізік і астрафізік, адзін з заснавальнікаў ядзернай астрафізікі. Член Нацыянальнай АН ЗША (1956).
Скончыў універсітэт Агаё (1933). 3 1936 у Каліфарнійскім тэхналічным інстытуце (з 1946 прафесар, у 1963—67 прэзідэнт).
Навуковыя працы ў галіне ядзернай фізікі, ядзернай і рэлятывісцкай астрафізікі, касмалогіі. Распрацаваў тэорыю тэрмаядзернага ўтварэння хімічных элементаў у нетрах зорак (1955). Пастуліраваў асноўныя працэсы нуклеасінтэзу ў зорках (1957; з Ф. Хойлам, М. і Дж. Бэрбіджамі). Прапанаваў механізм выбуху звышновых зорак (1960, з Ф. Хойлам), разлічыў пашыранасць лёгкіх хімічных элементаў на ранніх стадыях расшырэння аднароднага і ізатропнага Сусвету (1967).
Нобелеўская прэмія па фізіцы 1983 (з С. Чандрасекарам). Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1974).
Літаратура [правіць]
- Касцюковіч М. Фаўлер // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра вучонага-фізіка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы у 1976—2000 гадах | |
|---|---|
|
Рыхтэр / Тынг (1976) • Ф. Андэрсан / Мот / Ван Флек (1977) • Капіца / Пензіяс / Р. Вільсан (1978) • Глэшау / Салам / Вайнберг (1979) • Кронін / Фіч (1980) • Бломберген / Шаўлаў / К. Сігбан (1981) • К. Вільсан (1982) • С. Чандрасекар / Фаўлер (1983) • Рубіа / ван дэр Мер (1984) • фон Клітцынг (1985) • Руска / Бініг / Рорэр (1986) • Беднарц / Мюлер (1987) • Ледэрман / Шварц / Стэйнбергер (1988) • Рамзей / Дэмельт / Паўль (1989) • Фрыдман / Кендал / Р. Тэйлар (1990) • дэ Жэн (1991) • Шарпак (1992) • Халс / Дж. Тэйлар (1993) • Брокхаўз / Шал (1994) • Перл / Райнес (1995) • Д. Лі / Ошэраў / Рычардсан (1996) • Чу / Коэн-Тануджы / Філіпс (1997) • Лафлін / Штормер / Цуі (1998) • ’т Хоафт / Велтман (1999) • Алфёраў / Кромер / Кілбі (2000) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Памерлі 14 сакавіка
- Памерлі ў 1995 годзе
- Постаці амерыканскай фізікі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Нарадзіліся ў Пітсбургу
- Памерлі ў Пасадзіне
- Постаці фізікі XX стагоддзя
- Постаці фізікі
- Постаці астраноміі
- Узнагароджаныя медалем Кэтрын Брус
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалем навукі ЗША