Уільям Брэдфард Шоклі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Уільям Брэдфард Шоклі
англ.: William Bradford Shockley
William Shockley, Stanford University.jpg
Дата нараджэння:

13 лютага 1910(1910-02-13)

Месца нараджэння:

Лондан, Англія

Дата смерці:

12 жніўня 1989(1989-08-12) (79 гадоў)

Месца смерці:

Стэнфард, Каліфорнія, ЗША

Краіна:

Сцяг ЗША ЗША

Навуковая сфера:

Фізіка паўправаднікоў

Месца працы:

Bell Labs
Shockley Semiconductor Laboratory
Стэнфардскі ўніверсітэт

Альма-матэр:

Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут
Масачусецкі тэхналагічны інстытут

Навуковы кіраўнік:

Джон Слейтэр
Філіп Морзэ[en]

Вядомы як:

Вынаходнік і стваральнік тэорыі плоскасцевага транзістара
Стваральнік амерыканскай школы даследавання аперацый

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія — 1921 Нобелеўская прэмія па фізіцы (1956)

Уільям Брэдфард Шоклі (англ.: William Bradford Shockley; 13 лютага 1910, Лондан12 жніўня 1989, Стэнфард) — амерыканскі фізік, даследчык паўправаднікоў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1956). У гады Другой сусветнай вайны Шоклі ўдзельнічаў у стварэнні амерыканскай школы даследавання аперацый і ў распрацоўцы тактыкі стратэгічных бамбарзіровак. У студзені 1948 года Шоклі вынайшаў плоскасцевы біпалярны транзістар, а затым стварыў навуковую тэорыю, якая тлумачыць яго працу. У 1956 Шоклі заснаваў названую яго імем лабараторыю, якая была адным з вытокаў Крамянёвай даліны.

У асобы Шоклі спалучаліся талент тэарэтыка і выкладчыка, культ уласнага інтэлекту і цела, неўтаймоўныя цяга да суперніцтва і глухата да меркаванняў і інтарэсаў іншых людзей. Псіхічная неўраўнаважанасць, уласцівая Шоклі з маленства, з гадамі ўзмацнілася і стала прычынай няўдачы ў бізнесе. У 1960-я гады Шоклі захапіўся ідэямі еўгенікі і пачаў публічную кампанію супраць «выраджэння» амерыканскай нацыі. Яго расісцкія тэорыі, адкінутыя грамадствам, разбурылі навуковую рэпутацыю Шоклі, прывялі да фактычнага выгнання з навуковай супольнасці.

Шаблон:Чалавек года (па версіі часопіса Тайм) 1951-1975