Уільям Джэймс
| Уільям Джэймс | |
| William James | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: |
Чакаруа, акруга Кэрал (Нью-Гэмпшыр), ЗША |
| Кірунак: | |
| Асноўныя інтарэсы: | |
Уільям Джэймс англ.: William James; 11 студзеня 1842, Нью-Ёрк — 26 жніўня 1910, Чакаруа, акруга Кэрал (Нью-Гэмпшыр) — амерыканскі філосаф і псіхолаг, адзін з заснавальнікаў і вядучы прадстаўнік прагматызму і функцыяналізму.
Змест |
Біяграфічныя звесткі [правіць]
Брат вядомага пісьменніка Генры Джэймса. Атрымаў ступень доктара медыцыны ў Гарвардскай медыцынскай школе (1869). У 1872—76 выкладаў анатомію і фізіялогію ў Гарвардскім універсітэце. У 1884 заснаваў Амерыканскае таварыства парапсіхалагічных даследаванняў. З 1885 прафесар псіхалогіі, а пазней і прафесар філасофіі Гарвардскага ўніверсітэта.
Светапогляд [правіць]
Лічыў, што свет існуе як сістэма рэчаў, з якімі кожны чалавек сутыкаецца ў сваім штодзённым жыцці; у той жа час кожны чалавек стварае свой уласны свет. У кнізе «Прынцыпы псіхалогіі» (1890) параўноўваў свет са статуяй, якую скульптар высякае з мармуру. Першапачаткова свет уяўляўся У. Джэймсу як своеасаблівы «хаос адчуванняў», «паток свядомасці». Уяўляў чалавека як творцу рэальнасці, ісціны і каштоўнасцей. Састаўныя элементы асобы, паводле У. Джэймса, падзяляюцца на тры класы: фізічная асоба; сацыяльная асоба; духоўная асоба.
Літаратура [правіць]
- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
- Bush W.T. William James and Pan-Psychism // Columbia Studies in the History of Ideas. Vol. 2, 1925.
- Deborah Blum. Ghost Hunters: William James and the Search for Scientific Proof of Life After Death (2006). Penguin Press, ISBN 1-59420-090-4
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уільям Джэймс
| Гэта пачатак артыкула пра філосафаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула пра псіхолагаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- Асобы
- Постаці філасофіі
- Нарадзіліся 11 студзеня
- Нарадзіліся ў 1842 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Памерлі 26 жніўня
- Памерлі ў 1910 годзе
- Постаці навукі
- Пачаткі артыкулаў пра псіхолагаў
- Постаці амерыканскай філасофіі
- Постаці амерыканскай псіхалогіі
- Постаці амерыканскага рэлігіязнаўства
- Выпускнікі Гарварда
- Прэзідэнты Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыі
- Члены Тэасофскага таварыства