Уільям Кэвендзіш, 6-ы герцаг Дэваншырскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уільям Кэвендзіш
англ.: William George Spencer Cavendish
William Cavendish, 6th Duke of Devonshire.jpg
Дата нараджэння: 21.05 1790
Месца нараджэння: Парыж
Дата смерці: 18.01 1858
(68 гадоў)
Месца смерці: Дэрбішыр
Бацька: Уільям Кэвендзіш, 5-ы герцаг Дэваншырскі
Маці: Джорджыана Спенсер
Лагатып ВікіСховішча Уільям Кэвендзіш на Вікісховішчы

Уільям Джордж Спенсер Кэвендзіш (21 мая 1790[1] — 18 студзень 1858) — 6-й герцаг Дэваншырскі, член Ордэна Падвязкі і Таемнага савета Вялікабрытаніі, маркіз Харцінгтана да 1811, брытанскі лорд, прыдворны палітык і Віг. Вядомы як «герцаг-халасцяк», быў лордам-камергерам ў 1827—1828 і 1830—1834 годы.

Уільям Джордж нарадзіўся ў Парыжы, і быў сынам Уільяма Кэвендзіша, 5-га герцага Дэваншырскага і лэдзі Джарджыаны, дачкі Джона Спенсера, 1-га графа Спенсера[1]. Ён атрымаў адукацыю ў Хароў і Трыніці-каледжы ў Кембрыджы[2]. Яго маці памерла ў 1806 годзе, і ў 1811 годзе, ва ўзросце 21 года, ён стаў герцагам.

Палітычная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У палітыцы Уільям працягнуў сямейную традыцыю, падтрымаўшы каталіцкую эмансіпацыю, адмену рабства і зніжэнне колькасці працоўных гадзін на заводах[3]. У 1827 годзе ён быў прыведзены да прысягі Таемнага савета[4] і стаў кавалерам ордэна Падвязкі[4]. Ён быў накіраваны ў Маскву для прадстаўлення брытанскай кароны на цырымоніі каранацыі Мікалая I ў 1826 годзе[5]; спыніўся ў сядзібе Баташова.

Дэваншыр быў таксама лордам-намеснікам Дэрбішыра ў 1811-58 гг.[6] і нёс дзяржаву на каранацыі Георга IV у 1821 годзе. Аднак прагрэсируючая глухата з ранняга ўзросту замінала яму прымаць больш актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Уільям быў блізкім сябрам прынца-рэгента (Георга IV)[3]. Ён выяўляў вялікую цікавасць да садоўніцтву і быў абраны прэзідэнтам Каралеўскага грамадства садоўніцтва ў 1838 годзе[3]. Акрамя таго, ён быў заступнікам грамадства The Derby Town and County Museum and Natural History Society, якое заснавала Музей і мастацкую галерэю Дэрбі[7].

Найбольш камерцыйна эксплуатаваны гатунак банана ў свеце — Кэвендзіш, быў названы ў гонар узору, выгадаванага Уільямам Кэвендзішам ў яго цяпліцы і які стаў асновай практычна для ўсіх сусветных гатункаў Кэвендзіша[8][9].

Шмат што з прыватнай перапіскі герцага, у тым ліку лісты сваім умілаваным, было знішчана яго віктарыянскай раднёй. Ён збіраўся ажаніцца з лэдзі Кэралайн Понсанбі, яго стрыечнай сястрой, але яна выйшла замуж за Уільяма Лэма, што глыбока знервавала яго[1].

Дэваншыр памёр у Хардвік-холлe[3], у студзені 1858 года, ва ўзросце 67 гадоў. Паколькі ён не быў жанаты, герцагства перайшло да яго стрыечнаму брата Уільяму Кэвендзіш, 2-га графу Берлінгтона. Яго малодшы тытул барона Кліфарда запаў у стан нявызначанасці паміж яго сястрой, Джарджыанай, графіняй Карлайл, і Харыет, графіняй Гранвіл[2].

«Дэваншырскі смарагд»[правіць | правіць зыходнік]

У 1831 годзе дон Пэдра, былы імператар Бразіліі Педру I, які прыехаў у Еўропу пасля свайго адрачэння, падарыў шостаму герцагу Дэвоншірскаму пышны крышталь ізумруду, здабыты ў знакамітых калумбійскіх капальнях Мусо ў Паўднёвай Амерыцы. У рукапісным каталогу калекцыі Аллана-Грега ў Брытанскім музеі маецца згадка аб смарагдзе, у якім можна беспамылкова пазнаць «Дэваншырскі смарагд». Складальнік каталога Томас Алан насупраць даты 1831 і нумара 85 яго калекцыі, пад якім апісаны крышталь рамбаэдрыческага ізумруду, зрабіў пазнаку і напісаў: «Сярод камянёў, якія належаць фірме „Рандэл і К°“, я бачыў іншы выдатны крышталь, які важыць 8 унцый і 18 гранаў, або 1043 (апіскі — павінна быць напісана 1343, а не 1043) карата, які мае дасканалую форму, памеры ў дыяметры 2 1/4, 2 1/8 и 1 7/8 цалі і вышыню каля 2 цаляў». Ці набыў дон Пэдра крышталь у кампаніі, ці прывёз ён яго з сабой з Бразіліі і па якіх-небудзь прычынах пакінуў у ювеліраў, невядома.

Зноскі