Уільям Мак-Мэхан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уільям Мак-Мэхан
William McMahon
Уільям Мак-Мэхан
сцяг
20-ы Прэм'ер-міністр Аўстраліі
10 сакавіка 1971 — 5 снежня 1972
Манарх: Елізавета II
Папярэднік: Джон Гортан
Пераемнік: Гоф Уітлэм
 
Нараджэнне: 23 лютага 1908(1908-02-23)
Сідней, Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія
Смерць: 31 сакавіка 1988(1988-03-31) (80 гадоў)
Сідней, Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія

Уільям Мак-Мэхан (23 лютага 1908 — 31 сакавіка 1988) — аўстралійскі палітык, дваццаты прэм'ер-міністр Аўстраліі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уільям Мак-Мэхан — першы з трох дзяцей В. Д. Мак-Мэхана. Яго маці, Мэры Элен Уолдэр, памерла, калі Уільяму было 4 гады. Выхаваннем дзіцяці займаўся дзядзька, Самуэль Уолдэр, які адзін час быў мэрам Сіднея. Пасля школы Мак-Мэхан паступіў у Сіднейскі ўніверсітэт, у якім вывучаў эканоміку і права. Працаваў салісітарам у юрыдычнай фірме. У 1939 годзе быў прызваны войска і да заканчэння Другой сусветнай вайны даслужыўся да маёра.

У 1965 Мак-Мэхан ажаніўся з Соняй Хопкінс. У іх нарадзілася трое дзяцей (адзін з іх — акцёр Джуліян Мак-Мэхан).

У сакавіку 1971 гады Мак-Мэхан стаў прэм'ер-міністрам Аўстраліі. Асноўнымі пытаннямі знешняй палітыкі ў гэты час была адсутнасць дыпламатычных адносінаў з Кітаем і ўдзел у вайне ў В'етнаме, якая выклікала пратэсты ў краіне. Урад Мак-Мэхана адмовіўся прызнаць камуністычны рэжым у Кітаі. У кастрычніку 1971 Мак-Мэхан наведаў з візітам ЗША, дзе сустракаўся з Рычардам Ніксанам. 18 жніўня 1972 ён абвясціў аб пачатку вываду войскаў з В'етнама.

Сярод сацыяльных зменаў падчас кіравання Мак-Мэхана — адкрыццё сетак рэстаранаў хуткага абслугоўвання Pizza Hut і Мак-Доналдс ў 1971 годзе, фарміраванне жаночага выбарнага лобі, якое было незадаволена нізкай роляй жанчын у палітыцы, а таксама першы юрыдычны офіс для тубыльцаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]