Уільям Мейкпіс Тэкерэй
| Уільям Мейкпіс Тэкерэй | |
| William Makepeace Thackeray | |
Уільям Мейкпіс Тэкерэй |
|
| Псеўданімы: |
Міхаіл Тытмарш |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: | |
| Кірунак: | |
| Жанр: |
Сатыра, |
Уільям Мейкпіс ТЭКЕРЭЙ (William Makepeace Thackeray; 18 ліпеня 1811, г. Калькута, Індыя — 24 снежня 1863) — англійскі пісьменнік; найбуйнейшы прадстаўнік англійскага рэалізму.
Вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце (1828—29). Творчую дзейнасць пачаў як мастак-карыкатурыст (2000 малюнкаў увайшлі ў кнігу «Тэкерыяна», 1875). Друкаваўся з 1836.
Галоўная тэма яго твораў — выкрыццё заган тагачаенага англійскага грамадства. Аўтар сатырыка-гумарыстычных «Нататкі Жаўтаплюша» (1840), «Пендэніс» (1850), гістарычных «Гісторыя Генры Эсманда» (1852), «Віргінцы» (1857) раманаў, сямейнай хронікі «Ньюкамы» (1855). Вяршыня яго творчасці — раман «Кірмаш пыхлівасці» (1848), у якім паказаў жыццё простых людзей у перыяд напалеонаўекіх войнаў, узняў вострыя маральна-палітычныя і сацыяльна-грамадскія праблемы. Аўтар шматлікіх аповесцей, вершаў, кніг эсэ, у іх ліку сатырычная «Кніга снобаў» (1847), літаратурна-крытычных нарысаў («Англійскія гумарысты XVIII ст.», 1853), цыкла пародый («Раманы славутых літаратараў», 1847), рэцэнзій, перакладаў і інш. Яго творы адметныя сюжэтнай разгалінаванасцю, займальнасцю інтрыгі, рытмічнай разнастайнасцю, насычаны каламбурамі, матывамі маскі, марыянеткі.
Літаратура [правіць]
- Тэкерэй // БелЭн у 18 т. Т. 16. Мн., 2003.