Уільям Морыс
| Уільям Морыс | |
| англ.: William Morris | |
Партрэт Уільяма Морыса пэндзля Джорджа Фрэдэрыка Уотса, 1870. |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
3 кастрычніка 1896 (62 года) |
| Грамадзянства: | |
| Вучоба: | |
| Стыль: | |
Уільям МОРЫС (William Morris; 24 сакавіка 1834, Лондан — 3 кастрычніка 1896) — англійскі мастак, пісьменнік, тэарэтык мастацтва, грамадскі дзеяч.
Вучыўся ў Оксфардскім універсітэце (1853—56). 3 1856 працаваў у архітэктурнай майстэрні Дж. Э. Стрыта ў Лондане. У 1857—62 займаўся жывапісам.
3 1860-х г. пад уплывам ідэй прэрафаэлітаў, І. Карлейля і Дж. Рэскіна выступаў з рамантычнай крытыкай буржуазнага ладу, машыннай вытворчасці проціпастаўляў народныя рамёствы, традыцыі ручной працы і індывідуальную мастацкую творчасць, у якіх бачыў сродак эстэтычнага выхавання і пераўвасаблення грамадства. У 1861—62 заснаваў (з П. Маршалам і Ч. Фолкнерам) мастацка-прамысловую кампанію (саматужныя майстэрні дэкаратыўнай размалёўкі, мэблі, тканін, металічных вырабаў, вітражоў, шпалер, вышывак і інш.), у 1890—91 — Келмскоцкае выдавецтва. Вырабы яго майстэрняў, афармленне інтэр'ераў і кніг вызначаліся рысамі дэкаратыўных стылізацый у духу сярэдневяковага мастацтва. Творчасць У. Морыса папярэднічала ўзнікненню стылю мадэрн і заклала асновы мастацкага канструявання.
Імкненне да сярэдневяковых матываў і рамантычнай стылізацыі вобразаў уласціва і для яго літаратурнай творчасці: паэмы «Абарона Гінеўры» (1858), «Зямны рай» (ч. 1—3, 1868—70), аповесці «Сон пра Джона Бола» (1888). Аўтар сацыяльна-ўтапічнага рамана «Звесткі ніадкуль, або Эпоха шчасця» (1891).
Літаратура[правіць]
- Морыс // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уільям Морыс- Вітражы (англ.)
- Асобы
- Нарадзіліся 24 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1834 годзе
- Нарадзіліся ў Уолтэмстоу
- Памерлі 3 кастрычніка
- Памерлі ў 1896 годзе
- Мастакі паводле алфавіту
- Паэты Вялікабрытаніі
- Англамоўныя паэты
- Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
- Прэрафаэліты
- Мастакі рамантызму
- Сацыялісты-ўтапісты
- Постаці філасофіі XIX стагоддзя
- Філасофія мастацтва
- Удзельнікі руху мастацтваў і рамёстваў
- Нарадзіліся ў Лондане
- Мастакі Вялікабрытаніі