Уільям Пентан Сірс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уільям Пентан Сірс
Дата нараджэння 9 снежня 1939(1939-12-09)[1] (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Robert Sears[d]
Род дзейнасці урач
Месца працы
Сайт askdrsears.com

Уільям Пентан Сірс (англ.: William Penton Sears, нар. 9 снежня 1939) — амерыканскі педыятр, аўтар і сааўтар больш чым 30 кніг для бацькоў, прысвечаных цяжарнасці, нараджэнню і развіццю дзяцей, часты госць тэлевізійных шоу, у якіх удзельнічае як «Доктар Біл». Са сваёй жонкай Мартай Сірс, дзіцячай медсястрой, з’яўляецца адным з вядучых прапагандыстаў філасофіі натуральнага бацькоўства.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уільям Сірс нарадзіўся ў Алтане (штат Ілінойс) у сям’і інжынера Уіларда Сірса і яго жонкі Люсіль[2]. Бацька пакінуў сям’ю і дзед стаў мужчынам, якія аказваў найбольшы ўплыў на Уільяма.

Сірс праходзіў рэзідэнтуру ў дзіцячых бальніцах Бостана і Таронта. Ён з’яўляецца ад’юнкт-прафесарам педыятрыі Медыцынскай школы Каліфарнійскага універсітэта ў Ірвайн[3].

Уільям Сірс — кансультант часопісаў BabyTalk і Parenting, педыятр на сайце Parenting.com. Акрамя таго, ён прыняў удзел больш чым у 100 тэлевізійных шоу, у тым ліку 20/20, Шоў Філа Донах’ю, Добрай раніцы, Амерыка, Шоу Опры Уінфры і інш.

Уільям і Марта Сірсы выхавалі восем дзяцей, адзін з якіх, Стэфан, з сіндромам Дауна. Трое дзяцей, Джым, Боб (старэйшыя) і Піцер таксама сталі ўрачамі. Чацвёрты сын, Мэцью, вывучае медыцыну ў Каліфарнійскім універсітэце ў Ірвайн.

Па стане на 2009 год Сірс жыве са сваёй сям’ёй у Сан-Клементэ, Каліфорнія, і займаецца прыватнай медыцынскай практыкай (англ.: Sears Family Pediatrics) у Капістрана-Біч (англ.: Capistrano Beach), Каліфорнія, з яго сынамі.

Некаторыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • The Baby Book (1993)
  • The Discipline Book (1995)
  • SIDS: A Parent’s Guide to Understanding and Preventing Sudden Infant Death Syndrome (1996)
  • The Attachment Parenting Book (2001)
  • The Successful Child: What Parents Can Do to Help Kids Turn Out Well (2002)
  • The Healthiest Kid In The Neighborhood (2006)
  • The Pregnancy Book
  • The Birth Book
  • Parenting the Fussy Baby
  • The A.D.D. Book
  • The Breastfeeding Book
  • The Family Nutrition Book

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]