Уільям Роўэн Гамільтан
| Уільям Роўэн Гамільтан | |
| William Rowan Hamilton | |
Уільям Роўэн Гамільтан |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
Уільям Роўэн Гамільтан (англ. William Rowan Hamilton; 4 жніўня 1805 - 2 верасня 1865) — выбітны ірландскі матэматык і фізік XIX стагоддзя.
[правіць] Біяграфія
Гамільтан нарадзіўся ў Дубліне, у сям'і юрыста. З-за фінансавых цяжкасцяў з трох гадоў яго выхоўваў дзядзька па бацьку, Джэймс Гамільтан, вікарый і настаўнік у горадзе Трым.
Ужо ў дзяцінстве хлопчык выявіў незвычайныя здольнасці. У 7 гадоў ён ведаў старажытнаяўрэйскую мову, у 12 - пад кіраўніцтвам дзядзькі Джэймса, добрага лінгвіста, ведаў ужо 12 моў і сярод іх фарсі, арабская і санскрыт. У 13 гадоў ён напісаў кіраўніцтва па сірыйскай граматыцы.
Пасля моў надышла пара захаплення матэматыкай. Двума гадамі раней Гамільтану трапіўся лацінскі пераклад «Пачаткаў» Еўкліда, і ён дэталёва вывучыў гэта сачыненне; ў 13 гадоў ён прачытаў «Універсальную арыфметыку» Ньютана, у 16 гадоў - большую частку "Матэматычных пачаткаў натуральнай філасофіі" Ньютана, у 17 гадоў - пачаў вывучэнне «Нябеснай механікі» Лапласа.
1823: паступіў у Трыніці-каледж у Дубліне. Ён паказаў бліскучыя здольнасці, і ў 1827 годзе, яшчэ студэнтам, быў прызначаны прафесарам астраноміі ў Дублінскім універсітэце і каралеўскім астраномам Ірландыі, пост Каралеўскага астранома Ірландыі займаў на працягу 38 гадоў - даўжэй, за астатніх, каго прызначалі на гэтую пасаду. Публікуе шэраг работ па геаметрычнай оптыцы.
1833: жэніцца з Хелен Бэйлі. Шлюб аказаўся не занадта ўдалым, і Гамільтан пачаў злоўжываць алкаголем.
1834-1835: класічныя працы па гамільтанавай механіцы.
1835: віцэ-кароль Ірландыі узвёў Гамільтана у баранеты.
1837: абраны прэзідэнтам Каралеўскай ірландскай акадэміі і членам-карэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі навук.
1843: адкрывае кватэрніёны і паглыбляецца ў іх даследаванне.
У канцы жыцця Гамільтан пакутваў ад душэўнага разладу.
[правіць] Літаратура
А.А.Гусак, Г.М.Гусак, А.А.Брычыкава "Даведнік па вышэйшай матэматыцы", Мн., "ТетраСистемс", 2007, С.544
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уільям Роўэн Гамільтан- Мемарыяльны сайт У. Гамільтана (англ.)
- Sir William Rowan Hamilton (англ.)
- Профіль Уільяма Роўэна Гамільтана на афіцыйным сайце РАН
Шаблон:Каралеўскія астраномы Ірландыі
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 4 жніўня
- Нарадзіліся ў 1805 годзе
- Нарадзіліся ў Дубліне
- Памерлі 2 верасня
- Памерлі ў 1865 годзе
- Памерлі ў Дубліне
- Постаці ірландскай матэматыкі
- Постаці матэматыкі XIX стагоддзя
- Постаці матэматыкі
- Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША