Уільям Тындэйл

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Уільям Тындэйл
William Tyndale
William Tyndale.jpg
Дата нараджэння: 1494
Месца нараджэння: Глостэршыр, Англія
Дата смерці: 6 кастрычніка 1536(1536-10-06)
Месца смерці: Вільвордэ, Брабант, 17 правінцый
Грамадзянства: англічанін
Род дзейнасці: рэфармацыйны дзеяч, перакладчык

Уільям Тындэйл (англ.: William Tyndale; 1494, Глостэршыр, Англія6 кастрычніка, 1536, Вільвордэ, Брабант, 17 правінцый) — англійскі навуковец, які стаў выбітнай фігурай пратэстанцкіх рэформ у гады, якія папярэднічалі яго смяротнаму пакаранню. Ён добра вядомы яе перакладчык Бібліі на англійскую мову, знаходзячыся пад уплывам прац Эразма Ратэрдамскага і Марціна Лютэра[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уільям займаўся філалогіяй у Кембрыджскім універсітэце неўзабаве пасля таго, як там працаваў Эразм Ратэрдамскі. Вывучыўшы сачыненні Эразма, ён апынуўся пад моцным іх уплывам і ўмацаваўся ў думцы, што людзі павінны мець магчымасць чытаць Біблію на роднай мове. Пасля таго як англійскія царкоўныя ўлады перашкодзілі перакладу Бібліі на англійскую, ён пачаў працаваць у Свяшчэннай Рымскай імперыі на сродкі, атрыманыя ад лонданскіх купцоў. Арыгінальнымі тэкстамі для перакладу Уільям абраў Біблію на грэчаскай мове і іўрыце.

Да 1525 года Тындэйл скончыў пераклад Новага Запавету, які, нягледзячы на ўсе забароны, адразу стаў запатрабаваным у Англіі. Пасля гэтага пачаў пераклад Старога Запавету. Аднак, улады забаранілі пераклад Тындэйла, а лонданскі біскуп скупіў вялікую колькасць асобнікаў і зладзіў іх урачыстае спаленне. Тындэйл двойчы падвяргаў свой пераклад Новага Запавету дбайнаму рэдагаванню, а да 1566 года было выдадзена саракавое па ліку выданне.

У 1536 годзе Тындэйл быў схоплены ў Антверпене ў Бельгіі і спалены на вогнішчы як ерэтык недалёка ад Бруселя 6 кастрычніка таго ж года. Да таго моманту ўжо было надрукавана 50 тысяч асобнікаў Новага Запавету, якія натхнілі наступных шматлікіх перакладчыкаў Бібліі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. A.C. Partridge, English Biblical Translation (London: Andrè Deutsch Limited, 1973),38–39, 52–52.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.