Уільям Х'юз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уільям Морыс Х'юз
William Morris Hughes
Nla.ms-ms1538-10-582-e.jpg
сцяг
7-ы Прэм'ер-міністр Аўстраліі
27 кастрычніка 1915 — 9 лютага 1923
Манарх: Георг V
Папярэднік: Эндру Фішэр
Пераемнік: Стэнлі Брус
 
Нараджэнне: 25 верасня 1862({{padleft:1862|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:25|2|0}})
Лондан, Англія
Смерць: 28 кастрычніка 1952({{padleft:1952|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:28|2|0}}) (90 гадоў)
Лінфілд, Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія

Уільям Морыс Х'юз, або Білі Х'юз (25 верасня 1862 - 28 кастрычніка 1952, Лінфілд, Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія) - аўстралійскі палітык, сёмы прэм'ер-міністр Аўстраліі. Падпісваў Версальскі мірны дагавор ад Аўстраліі. Правёў у парламенце краіны 51 год.

У 1894 годзе ён стаў членам заканадаўчага сходу Новага Паўднёвага Уэльса ад Лэнга, Сідней , прадстаўляючы Solidarity Labor Party. З гэтага моманту пачалася яго парламенцкая кар'ера, якая больш 50 гадоў. У заканадаўчым сходзе ён быў вядомы дзякуючы вострым прамовам, пераканаўчым дэбатам, а таксама палітычнымі стратэгіямі.

На першых федэральных выбарах ў 1901 годзе Х'юз прадстаўляў лейбарыстаў ва ўсходнім Сіднеі. Ён выйграў шэсць выбараў запар у гэтай акрузе. З 1908 па 1915 ён займаў розныя пасады ва ўрадзе, уключаючы пасаду міністра замежных спраў, генеральнага пракурора і намесніка прэм'ер-міністра. У гэты ж час ён быў другім чалавекам у лейбарысцкай партыі. У 1915 годзе, пасля сыходу Эндру Фішэра, ён стаў яе лідарам, а таксама прэм'ер-міністрам краіны.

Уільям Х'юз быў актыўным прыхільнікам татальнай вайны, прадстаўляў Аўстралію на ваенных нарадах ў Лондане ў 1916 годзе, а таксама даў ход рэферэндуму аб вайсковым абавязку, які адбыўся ў кастрычніку 1916 года. Апошні быў падтрыманы апазіцыяй, пры гэтым шэраг аднапартыйцаў Х'юза выйшлі з парламента. Канфлікт стаў прычынай адстаўкі Х'юза з пасады лідара партыі і прэм'ер-міністра ў лістападзе 1916 года. Акрамя таго, Х'юз зусім выйшаў з партыі.

Аднак генерал-губернатар Аўстраліі прапанаваў Х'юзу сфармаваць урад. Х'юз фармаваў ўрад з сваіх прыхільнікаў, стварыўшы пры гэтым нацыянальную лейбарысцкую партыю. Пазней яна аб'ядналася з ліберальнай партыяй Аўстраліі стаўшы нацыяналісцкай партыяй. Будучы лідарам новай партыі, Х'юз выйграў выбары ў 1917 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]