Уітні Х'юстан
| Уітні Х'юстан Whitney Houston |
|
Х'юстан падчас выступу на ТБ-шоу Good Morning America(англ.) бел. у нью-ёркскім Цэнтральным парку. 1 верасня 2009 |
|
| Асноўная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя |
Уітні Элізабэт Х'юстан |
| Дата нараджэння | |
| Месца нараджэння | |
| Месца смерці | |
| Гады актыўнасці |
1977—2012 |
| Краіна | |
| Прафесія | |
| Жанр | |
| Псеўданімы |
Nippy, The Voice |
| Супрацоўніцтва |
Бэйбіфейс, Сціві Уандэр, Кевін Костнер, Вайклеф Жан, Аліша Кіз |
| Лэйбл |
Arista Records |
| Афіцыйны сайт | |
Уітні Элізабэт Х'юстан (англ.: Whitney Elizabeth Houston; 9 жніўня 1963, Ньюарк, Нью-Джэрсі — 11 лютага 2012, Беверлі-Хілз, Каліфорнія[1]) — амерыканская поп-, соўл- і рытм-н-блюзавая спявачка, актрыса, прадзюсар, былая фотамадэль. Адна з самых камерцыйна паспяховых поп-выканаўцаў, вядомая сваімі музычнымі дасягненнямі, вакальнымі здольнасцямі і скандальным асабістым жыццём.
Статус суперзоркі замацаваўся за Х'юстан пасля выхаду ў 1992 годзе на шырокія сусветныя экраны фільма «Целаахоўнік», у якім яна сыграла адну з галоўных роляў (разам з Кевінам Костнерам) і выканала асноўныя музычныя партыі. Балада «I Will Always Love You» (бел.: Я заўсёды буду кахаць цябе) з кінастужкі стала сусветным хітом. Лаўрэат 6 узнагарод «Грэмі»[2], 15 узнагарод Billboard Music Awards, 21 узнагарод American Music Award, 2 узнагарод Emmy, 8 узнагарод Soul Train Music Awards(англ.) бел., 12 узнагарод NAACP Image Awards, BET Lifetime Achievement Award і мноства іншых прэмій і ўзнагарод гуказапісной індустрыі[3].
Паводле Кнігі рэкордаў Гінэса, Х'юстан з'яўляецца артысткай з самай вялікай колькасцю ўзнагарод (англ.: The Most Awarded Female Artist of All Time)[4]. Паводле сцвярджэнняў яе рэкорд-лэйбла, агульны аб'ём прададзеных запісаў складае 170 млн копій[5][6]. Па версіі Амерыканскай асацыяцыі гуказапісных кампаній, Х'юстан з'яўляецца чацвёртай спявачкай у спісе самых камерцыйна паспяховых выканаўцаў у ЗША, сертыфікаваны тыраж запісаў якой складае 55 млн адзінак у гэтай краіне[7]. Часопіс Rolling Stone уключыў Х'юстан у спіс 100 найвялікшых выканаўцаў[8].
Змест |
Смерць[правіць]
11 лютага 2012 года афіцыйны прэс-сакратар спявачкі Крысцін Фостэр пацвердзіла[9], што Х'юстан памерла ва ўзросце 48 гадоў. Цела спявачкі знайшоў яе бойфрэнд Ray J у атэлі Beverly Hilton Hotel. Паводле папярэдніх даных, спявачка сканала ад вострай сардэчнай недастатковасці[10].
Дыскаграфія[правіць]
Студыйныя альбомы[правіць]
- 1985 — Whitney Houston
- 1987 — Whitney
- 1990 — I’m Your Baby Tonight
- 1998 — My Love Is Your Love
- 2002 — Just Whitney
- 2003 — One Wish — The Holiday Album
- 2009 — I Look to You
Арыгінальныя саўндтрэкі[правіць]
- 1992 — The Bodyguard
- 1995 — Waiting to Exhale
- 1996 — The Preacher’s Wife
Кампіляцыі, канцэртныя і іншыя альбомы[правіць]
- 1997 — You Were Loved
- 2000 — Whitney — The Greatest Hits
- 2000 — Whitney — The Unreleased Mixes
- 2001 — Love, Whitney
- 2004 — Artist Collection — Whitney Houston
- 2007 — A Song For You — Live
- 2007 — The Ultimate Collection
- 2009 — The Collection — Whitney Houston
- 2010 — Whitney Houston — The Deluxe Anniversary Edition
- 2011 — The Collection — The Essential Whitney Houston
Відэа/DVD[правіць]
- 1986 — Number One Video Hits
- 1991 — Star Spangled Banner
- 1991 — Welcome Home Heroes
- 1994 — Concert for a New South Africa
- 1997 — Classic Whitney Concert
- 1999 — VH1 Divas Live’99
- 2000 — The Greatest Hits
- 2000 — Fine/If I Told You That
- 2003 — Try It on My Own/One of Those Days
- 2004 — Artist Collection — Whitney Houston
Песні № 1 у чартах[правіць]
- 1985 — «You Give Good Love»
- 1985 — «Saving All My Love For You»
- 1986 — «How Will I Know»
- 1986 — «The Greatest Love of All»
- 1987 — «I Wanna Dance with Somebody (Who Loves Me)»
- 1987 — «Didn’t We Almost Have It All»
- 1987 — «So Emotional»
- 1988 — «Where Do Broken Hearts Go»
- 1988 — «Love Will Save the Day»
- 1988 — «One Moment in Time»
- 1990 — «I’m Your Baby Tonight»
- 1990 — «All the Man that I Need»
- 1992 — «I Will Always Love You»
- 1993 — «I’m Every Woman»
- 1993 — «I Have Nothing»
- 1993 — «Run to You»
- 1993 — «Queen of the Night»
- 1995 — «Exhale (Shoop Shoop)»
- 1998 — «When You Believe»
- 1999 — «Heartbreak Hotel»
- 1999 — «It’s Not Right But It’s OK»
- 1999 — «My Love Is Your Love»
- 2000 — «I Learned from the Best»
- 2002 — «Whatchulookinat»
- 2003 — «One of Those Days»[11]
- 2003 — «Try It on My Own»
- 2003 — «Love that Man»
- 2009 — «Million Dollar Bill»
Фільмаграфія[правіць]
Кіно[правіць]
| Год | Фільм | Роля |
|---|---|---|
| 1992 | The Bodyguard / «Целаахоўнік» | Rachel Marron / Рэйчэл Мэран (галоўная роля) |
| 1995 | Waiting to Exhale / «У чаканні прадышкі» | Savannah Jackson / Савана Джэксан (галоўная роля) |
| 1996 | The Preacher’s Wife / «Жонка святара» | Julia Biggs / Джулія Бігз (галоўная роля) |
| 2004 | Nora’s Hair Salon / «Цырульня Норы» | У ролі самой сябе (у эпізодзе) |
Тэлебачанне[правіць]
| Год | Фільм | Роля |
|---|---|---|
| 1984 | Gimme a Break! («Katie’s College» (3 сезон, 20 серыя) (серыял) | Rita / Рыта[12] |
| 1985 | Silver Spoons («Head Over Heels» (4 сезон, 1 серыя) (серыял) | У ролі самой сябе[12] |
| 1997 | Rodgers & Hammerstein’s Cinderella / «Папялушка» (для канала ABC) | Фея |
| 2003 | Boston Public / «Грамадства Бостана» (серыял) | У ролі самой сябе (у эпізодзе) |
Прадзюсаванне[правіць]
| Год | Фільм | Пасада |
|---|---|---|
| 1997 | Rodgers & Hammerstein’s Cinderella / «Папялушка» | выканаўчы прадзюсар |
| 2001 | The Princess Diaries / «Дзённікі Прынцэсы» | прадзюсар |
| 2003 | The Cheetah Girls / «Чыта Гёрлз» | выканаўчы прадзюсар |
| 2004 | The Princess Diaries 2: Royal Engagement / «Дзённікі Прынцэсы 2: Каралеўскія заручыны» | прадзюсар |
| 2006 | The Cheetah Girls 2 / «Чыта Гёрлз у Барселоне» | выканаўчы прадзюсар |
Турнэ і канцэрты[правіць]
Сусветныя турнэ[правіць]
- 1986 — Greatest Love Tour
- 1987—1988 — Moment of Truth World Tour
- 1991 — I’m Your Baby Tonight World Tour
- 1993—1994 — The Bodyguard World Tour
- 1999 — My Love Is Your Love World Tour
- 2009—2010 — Nothing But Love World Tour
Рэгіянальныя турнэ[правіць]
- 1990 — Feels So Right Tour (толькі ў Японіі)
- 1997 — The Pacific Rim Tour
- 1998 — The European Tour
- 2004 — Soul Divas Tour
Примечательные концерты[правіць]
- 1991 — Welcome Home Heroes with Whitney Houston
- 1994 — The Concert for a New South Africa
- 1997 — Classic Whitney Live from Washington, D.C.
Заўвагі[правіць]
- ↑ Whitney Houston, superstar of records, films, dies. Yahoo! (11 лютага 2012). Праверана 12 лютага 2012.
- ↑ grammy.com
- ↑ ClassicWhitney.com — Awards
- ↑ AOL Black Voices — Transformers: Whitney Houston
- ↑ Whitney Houston says she is «drug-free»
- ↑ Біяграфія на афіцыйным сайце Уітні Х'юстан
- ↑ RIAA — Gold & Platinum — Top Selling Artists
- ↑ Whitney Houston / The 100 Greatest Singers of All Time
- ↑ http://hosted.ap.org/dynamic/stories/U/US_OBIT_WHITNEY_HOUSTON?SITE=VOICESD&SECTION=HOME&TEMPLATE=DEFAULT
- ↑ Сканала знакамітая спявачка Уітні Х'юстан
- ↑ Chart Beat Thursday — Glee Cast, Colbie Caillat, Sade
- ↑ 12,0 12,1 Whitney Houston Biography (1963-)
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уітні Х'юстан: медыяфайлы- Афіцыйны сайт(англ.)
- Рускамоўны сайт(руск.)
- ClassicWhitney.com(англ.)
- Whitney Houston(англ.) на сайце Allmusic
- Whitney Houston(англ.) на сайце Rolling Stone
- Whitney Houston(англ.) на сайце Internet Movie Database
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіту
- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Актрысы паводле алфавіту
- Актрысы ЗША
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіту
- Спевакі і спявачкі ЗША
- Нарадзіліся ў Ньюарку
- Памерлі ў Беверлі-Хілз
- Выканаўцы рытм-н-блюза
- Поп-музыканты ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
- Лаўрэаты прэміі «Эмі»
- Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100
- Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard 200
- Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінэса
- Пераможцы MTV Video Music Awards