ФК Амерыка Мехіка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амерыка
ClubAmerica.png
Поўная назва Club de Fútbol América S.A. de C.V.
Заснаваны 12 кастрычніка 1916
Горад Мехіка, Мексіка
Стадыён Ацтэка
Умяшчальнасць: 105 064
Уладальнік Televisa[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ліга MX
Клаўсура 2023 2 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Амерыка» (ісп.: América) — мексіканскі футбольны клуб з горада Мехіка, які выступае ў Лізе MX, найвышэйшым дывізіёне мексіканскага футбола. Заснаваны ў 1916 годзе і належыць медыякампаніі Televisa. Хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Ацтэка», найвялікшай спартыўнай арэне ў Мексіцы і ўсёй Лацінскай Амерыцы. Клуб з’яўляецца шматразовым чэмпіёнам краіны і адным з самых тытулаваных калектываў у Мексіцы[1] Самым прынцыповым супернікам «Амерыкі» з’яўляецца клуб «Гвадалахара», вядомы па мянушцы «Чывас». Супрацьстаянне «Амерыкі» і «Гвадалахары» — самае важнае ў мексіканскім футболе. Яно мае назву Суперкласіка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Амерыка» была заснавана студэнтамі двух сталічных каледжаў 12 кастрычніка 1916 года, у гадавіну высадкі Хрыстафора Калумба на амерыканскі кантынент. У гонар гэтай падзеі клуб і атрымаў сваю назву. Заснавальнікам лічыцца Рафаэль Гут’ерэс, які некаторы час гуляў за каманду, а затым быў яе трэнерам. Другая палова 1920-х гадоў была лепшай у эпоху аматарскага футболу Мексікі. «Амерыка» чатыры разы запар стала чэмпіёнам і яшчэ двойчы заняла другое месца. На Алімпіядзе 1928 года і чэмпіянаце свету 1930 года каманда з’яўлялася базавым клубам зборнай Мексікі.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Мексіка Бр Луіс Малагон 1997
2 Мексіка Аб Луіс Фуэнтэс 1986
3 Мексіка Аб Ісраэль Рэес 2000
4 Уругвай Аб Себасцьян Касерэс 1999
5 Мексіка Аб Кевін Альварэс 1999
6 Мексіка ПА Джонатан дос Сантас 1990
7 Уругвай ПА Браян Радрыгес 2000
8 Іспанія ПА Альвара Фідальха 1997
10 Чылі ПА Дыега Вальдэс 1994
11 Уругвай Нап Хонатан Радрыгес 1994
14 Мексіка Аб Нестар Арауха 1991
16 Мексіка ПА Сант’яга Наведа 2001
17 Злучаныя Штаты Амерыкі ПА Алехандра Сендэхас 1998
Паз. Імя Нар.
18 Мексіка Аб Крысціян Кальдэрон 1997
19 Мексіка Нап Ільян Эрнандэс 2000
20 Парагвай ПА Рычард Санчэс 1996
21 Мексіка Нап Энры Марцін (капітан) 1992
23 Мексіка Аб Эміліа Лара 2002
24 Нідэрланды Нап Джавайра Дылрасун 1998
26 Мексіка Аб Сальвадор Рэес 1998
27 Мексіка Бр Оскар Хіменес 1988
28 Мексіка ПА Маўра Лаінес 1996
29 Мексіка Аб Рамон Хуарэс 2001
30 Мексіка Нап Раман Марцінес 2002
31 Чылі Аб Ігар Ліхноўскі 1994
33 Мексіка Нап Хуліян Кіньёнес 1997

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]