ФК Арсенал Лондан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
ФК Арсенал Лондан
150px
Поўная назва

Arsenal Football Club

Мянушкі

The Gunners (Кананіры)

Заснаваны

1886

Горад

Лондан, Англія

Стадыён

Эмірэйтс
Умяшчальнасць: 60 355

Прэзідэнт

Пітэр Хіл-Вуд

Галоўны трэнер

Арсен Венгер

Чэмпіянат

Прэм'ер-Ліга

2012—2013

4 месца

Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Арсенал» (англ.: Arsenal Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб, размяшчаецца на поўначы Лондану. Выступае ў англійскай Прэм'ер-Лізе і з'яўляецца адным з самых паспяховых клубаў Англіі. «Арсенал» 13 разоў станавіўся чэмпіёнам, 10 разоў выйграваў Кубак Англіі.

Клуб быў заснаваны ў 1886 годзе на паўднёвым усходзе Лондана. У 1913 годзе каманда пераехала на стадыён «Хайберы» ў паўночнай частцы брытанскай сталіцы. «Хайберы» быў хатняй арэнай «Арсенала» аж да жніўня 2006 года, калі клубам быў дабудаваны новы 60-тысячны стадыён «Эмірэйтс».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб «Арсенал» быў заснаваны ў 1886 годзе працаўнікамі Каралеўскага арсенала Вулвіча і першапачаткова зваўся «Дыял Сквер», але неўзабаве быў пераназваны ў «Каралеўскі Арсенал». Пасля прыняцця клубам прафесійнага статуту яго ізноў пераназвалі ў «Вулвіч Арсенал». Фанатам клуб быў вядомы як Woolwich Reds. «Вулвіч Арсенал» уступіў у Футбольную Лігу ў 1893 годзе і стаў першай паўднёвай камандай, якая гэта зрабіла. Клуб стартаваў у Другім дывізіёне і ў 1904 годзе прабіўся ў Першы дывізіён. Аднак геаграфічная аддаленасць клуба стала прычынай нізкай наведвальнасці матчаў, што прывяло да фінансавых праблем. У 1913 годзе (неўзабаве пасля вяртання ў Другі дывізіён) клуб перасёк Тэмзу, каб заняць новую арэну — Стадыён Хайберы, размешчаны на поўначы Лондану. У выніку каманда адкінула частку «Вулвіч» з назвы ў наступным жа годзе. Сезон 1919 года «Арсенал» скончыў на 5 месцы, але, тым не менш, быў пераведзены ў Першы дывізіён у сувязі з фінансавымі праблемамі «Тотэнхэма».

У 1925 годзе на пост галоўнага трэнера «Арсеналу» быў прызначаны Герберт Чэпмен. Пад кіраўніцтвам Чэпмена ў 1924 годзе каманда «Гадэрсфілд Таўн» заняла першае месца ў лізе. З гэтым чалавекам звязаныя першыя поспехі «Арсеналу». Яго рэвалюцыйныя тактыка і спосабы трэніроўкі, у спалучэнні з зорнымі ігракамі, такімі як Алекс Джэймс і Кліф Бастын, дапамаглі клубу стаць дамінуючым у 30-х гадах. Паміж 1930 і 1938 гадамі «Арсенал» выйграў 5 разоў у Першым дывізіёне і двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Англіі, хоць Чэпмен так і не ўбачыў усіх гэтых дасягненняў, бо ў 1934 годзе памёр ад пнеўманіі.

Уласнікі і кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія «Arsenal FC» на 100 % належыць кампаніі «Arsenal Holdings», якой валодаюць:[1]

  • 24,1 % — Дэні Фішман (англ.: Danny Fiszman)
  • 15,9 % — Ніна Брасуэл-Сміт (англ.: Nina Bracewell-Smith)
  • 14,58 % — «Red and White Holding»
  • 14,4 % — Рычард Кар (англ.: Richard Carr)
  • 12,19 % — Стэн Кронк (англ.: Stan Kroenke)
  • 9,99 % — «Granada Media Group»
  • 2,7 % — «Lansdowne Partners»
  • меней 1 % — Пітэр Хіл-Вуд

Астатнія акцыі абарачаюцца на спецыялізаванай біржы «PLUS».

У жніўні 2007 года кампанія «Red and White Holding» абвясціла аб куплі ў Дэвіда Дэйна 14,58 % акцый «Arsenal Holdings» за 75 млн фунтаў стэрлінгаў[2]. Кампанія «Red and White Holding» належыць Алішэру Усманаву і яго партнёру Фархаду Мошыры ў роўных дзелях, па 50 %.[1]

19 верасня стала вядома, што кампанія «Red and White Holding» павыкупляла яшчэ 6,5 % акцый «Arsenal Holdings» за 35 млн фунтаў стэрлінгаў, давёўшы агульную колькасць сваіх акцый да 21 %[3]. Пазней у верасні гэтая кампанія набыла яшчэ 2 % акцый Arsenal Holdings, засяродзіўшы ў сябе 23 % акцый[4]. Па стане на 22 лютага доля акцый Усманава склала 24,2%. Такім чынам, на дадзены момант ён з'яўляецца найбуйным акцыянерам «Арсенала»[5].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 31 студзеня 2014 года
Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Польшчы Бр Войцех Шчэнсны 1990
3 Сцяг Францыі Аб Бакары Санья 1983
4 Сцяг Германіі Аб Пер Мертэзакер 1984
5 Сцяг Бельгіі Аб Томас Вермален 1985
6 Сцяг Францыі Аб Ларан Касельні 1985
7 Сцяг Чэхіі ПА Томаш Росіцкі 1980
8 Сцяг Іспаніі ПА Мікель Артэта 1982
9 Сцяг Германіі Нап Лукаш Падольскі 1985
10 Сцяг Англіі ПА Джэк Уілшэр 1992
11 Сцяг Германіі ПА Месут Эзіль 1988
12 Сцяг Францыі Нап Аліўе Жыру 1986
13 Сцяг Італіі Бр Эміліяна Вівіяна (ар. «Палерма») 1985
14 Сцяг Англіі Нап Тэо Уолкат 1989
15 Сцяг Англіі Нап Алекс Окслэйд-Чэмберлен 1993
Пазіцыя Імя Год нараджэння
16 Сцяг Уэльса ПА Ааран Рэмсі 1990
17 Сцяг Іспаніі Аб Нача Манрэаль 1986
19 Сцяг Іспаніі ПА Санці Касорла 1984
20 Сцяг Францыі ПА Мацьё Фламіні 1984
21 Сцяг Польшчы Бр Лукаш Фаб'янскі 1985
22 Сцяг Францыі Нап Яя Санаго 1993
23 Сцяг Даніі Нап Нікляс Бентнер 1988
24 Сцяг Францыі ПА Абу Дыябі 1986
25 Сцяг Англіі Аб Карл Джэнкінсан 1992
28 Сцяг Англіі Аб Кіран Гібс 1989
29 Сцяг Швецыі ПА Кім Чэльстрэм (ар. «Спартак») 1982
31 Сцяг Японіі Нап Рыа Міякі 1992
44 Сцяг Германіі Нап Серж Гнабры 1995

Тытулы[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш значныя ігракі[правіць | правіць зыходнік]

   

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Сімакоў Д., Федорынова Ю., Піліпаў І., Ражкоў А. Гол Усманова // Ведомости, № 163 (1937) 31 жніўня 2007(руск.) 
  2. РІА «Росбизнесконсалтинг», «Расійскі мільярдэр стаў саўладальнікам лонданскага «Арсенала», 31 жніўня 2007.(руск.) 
  3. Крампец Г. Усманаў блякуе клуб Arsenal // Ведомости, № 176 (1950), 19 верасня 2007(руск.) 
  4. «Кампанія Усманава павялічыла сваю доля ва ўладанні «Арсеналам» да 23 працэнтаў», 28 верасня 2007 (руск.) 
  5. «Усманаў стаў найбуйным акцыянерам «Арсенала», 22 лютага 2008(руск.) 
  6. Adebayor makes it 1,000 goals as Arsenal regain Premier League lead, thisislondon.co.uk, 28 сакавіка 2009(англ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]