ФК Бернлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бернлі
Logo FC Burnley.png
Поўная назва Burnley Football Club
Мянушкі The Clarets (Бардовыя)
Заснаваны 1882
Горад Бернлі
Стадыён Тэф Мур
Умяшчальнасць: 21 800
Прэзідэнт Алан Пейс
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2022/23 1 месца ў Чэмпіёншыпе
Сайт burnleyfootballclub.com (англ.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Бернлі» (англ.: Burnley Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб з аднайменнага горада Бернлі, Ланкашыр. Клуб з’яўляецца адным з заснавальнікаў Футбольнай лігі. У дэбютным сезоне каманда заняла 9 месца сярод 12 удзельнікаў. З 1983 года базуецца на стадыёне «Тэф Мур». Мянушка «бардовыя» зачапілася за клубам дзякуючы дамінуючаму колеру хатніх кашуляў каманды. Бардовы колер і сіні былі прыняты ў 1910 годзе ў гонар дамінуючага клуба англійскага футбола таго часу клуба «Астан Віла». Лічылася, што гэтыя колеры здольныя падняць маральныя сілы каманды і натхніць «Бернлі» на новыя поспехі. «Бернлі» двойчы быў чэмпіёнам Англіі ў 1921 і 1960 гадах і аднойчы стаў уладальнікам Кубка Англіі ў 1914 годзе. У 1961 годзе клуб здолеў дайсці да чвэрцьфіналу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў.

У пачатку сваёй гісторыі «Бернлі» быў адным з лідараў англійскага футбола, стала выступаючы ў вышэйшым дывізіёне, аднак з 1976 па 2009 гады каманда вагалася па ніжэйшых лігах. У 1987 годзе клуб, нават, здолеў пазбегнуць вылету ў Канферэнцыю. У 2009 годзе «Бернлі» здолеў вярнуцца ў вышэйшы дывізіён, аднак у першым жа сезоне вылецеў з яго. Сезон 2014/15 клуб зноў пачаў у Прэм’ер-лізе, заняўшы другі радок у Чэмпіёншыпе пасля «Лестэр Сіці»[1]. Па выніках сезона «Бернлі» ізноў апусціўся ў Чэмпіёншып, аднак на наступны год выйграў яго і ў 2016—2022 гадах гуляў у Прэм’ер-лізе.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Англія Бр Джэймс Трафард 2002
2 Ірландыя Аб Дара О’Шы 1999
3 Англія Аб Чарлі Тэйлар 1993
4 Англія ПА Джэк Корк (капітан) 1989
5 Германія Аб Луіс Баер 2000
7 Ісландыя ПА Ёхан Берг Гудмундсан 1990
8 Англія ПА Джош Браўнхіл 1995
9 Англія Нап Джэй Радрыгес 1989
10 Бельгія Нап Мануэль Бенсан 1997
15 Англія Нап Натан Рэдманд 1994
16 Нарвегія ПА Сандэр Бергэ 1998
17 Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка Нап Лайл Фостэр 2000
18 Швецыя Аб Яльмар Экдаль 1998
20 Францыя Аб Лорэнц Асіньён 2000
21 Англія ПА Эран Рэмзі 2003
Паз. Імя Нар.
22 Бразілія ПА Вітынью 1999
23 Кот-д’Івуар Нап Давід Датро Фафана 2002
24 Ірландыя ПА Джош Кален 1996
25 Швейцарыя Нап Зекі Амдуні 2000
28 Бельгія Аб Амін Аль-Дахіл 2002
29 Чылі Бр Лорэнс Вігурукс 1993
30 Італія Нап Лука Калеоша 2004
31 Бельгія Нап Майк Трэзар Ндаішыміе 1999
33 Францыя Аб Максім Эстэў 2002
34 Данія Нап Якаб Бруун Ларсен 1998
42 Францыя ПА Ан-Наа Масенго 2001
44 Бельгія Аб Ханес Дэлькруа 1999
47 Францыя Нап Вільсон Адабер 2004
48 Бельгія Нап Энок Аг’еі 2005
49 Рэспубліка Косава Бр Арыянет Мурыч 1998

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]