ФК Бяроза-2010

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бяроза-2010
ФК Бяроза-2010.gif
Поўная назва ДСУ «Футбольны клуб "Бяроза-2010"»
Заснаваны 1989
Расфарміраваны 2016
Горад Бяроза, Беларусь
Стадыён ДЮСШ-1
Умяшчальнасць: 4000
Прэзідэнт Сяргей Курневіч
Галоўны трэнер Андрэй Лаўрык
Чэмпіянат Першая ліга
2015 11 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Бяроза-2010» — былы беларускі футбольны клуб з горада Бяроза. Заснаваны ў 1987 годзе. Да 2015 года выступаў у Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны ў 1989 і першапачаткова меў назву «Будаўнік». Да 1991 ён гуляў у чэмпіянаце БССР, а ў 1992 заявіўся ў Трэцюю лігу чэмпіянату Беларусі. Пасля паспяховага сезону 1995 клуб трапіў у Другую лігу, дзе гуляў да 2006.

У 1996 клуб атрымаў назву «Бяроза», а ў 1999 аб'яднаўся з іншым бярозаўскім клубам — «Керамікам» і ўзяў яго назву, але ў 2002 зноў стаў менавацца «Бяроза».

У 2006 «Бяроза» выбыла ў Другую лігу.

У 2010 клуб, маючы фінансавыя праблемы, падпісаў дамову з мінскім «Дынама». Атрымаўшы новую назву «Бяроза-2010», клуб далучыўся да акадэміі мінчан, у бярозаўскім клубе сталі гуляць дублёры і рэзервісты «Дынама».

Сезон 2011 клуб скончыў на другім месцы і вярнуўся ў Першую лігу. У Першай лізе «Бяроза-2010», дзякуючы падтрымцы «Дынама», выступала добра: у 2012 годзе 9 месца, у 2013 клуб узняўся на пяты радок.

У сезоне 2014 быў узяты курс на амаладжэнне складу: каманда амаль поўнасцю стала складацца з выхаванцаў мінскага «Дынама». У той жа час лепшыя ігракі «Бярозы-2010» (Сяргей Ігнатовіч, Сяргей Карповіч, Андрэй Залескі і Яўген Нікіцін) перайшлі ў асноўны склад дынамаўцаў, многія здолелі там замацавацца. Сама ж «Бяроза», застаўшыся без лепшых ігракоў, сезон 2014 скончыла толькі на 12 месцы, у наступным паднялася на радок вышэй.

12 студзеня 2016 года кампанія «Трайпл» спыніла фінансаванне, якое склада каля 90% ад усяго бюджэту клуба[1], пасля чаго «Бяроза-2010» перайшла на баланс горада[2]. У гэты ж дзень было завершана супрацоўніцтва клуба з трэнерскім штабам у складзе Андрэя Лаўрыка, Аляксандра Марцёшкіна і Арцёма Кендыша[3]. У лютым 2016 года, нягледзячы на спробы захавання клуба ў Другой лізе або чэмпіянаце Брэсцкай вобласці, заснавальнік клуба — Бярозаўскі раённы выканаўчы камітэт, прыняў рашэнне аб ліквідацыі клуба па фінансавай прычыне[4].

22 сакавіка 2016 г. Беларуская федэрацыя футбола выключыла клуб з ліку членаў федэрацыі[5].

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1989—1995: «Будаўнік»
  • 1996—1999: «Бяроза»
  • 1999: «Керамік-Бяроза»
  • 1999—2001: «Керамік»
  • 2002—2009: «Бяроза»
  • 2010—2016: «Бяроза-2010»

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Трэцяя (Д3) 8 15 7 3 5 20–21 17 1/32 фінала
1992–93 Трэцяя (Д3) 9 30 11 7 12 36–54 29 1/32 фінала
1993–94 Трэцяя (Д3) 5 34 16 9 9 50–30 41
1994–95 Трэцяя - А (Д3) 4 22 13 3 6 40–22 29 1/16 фінала
1995 Трэцяя - А (Д3) 2 10 7 1 2 26–8 22 Выхад у Другую лігу
1996 Другая (Д2) 11 24 6 8 10 23–37 26 1/16 фінала
1997 Другая (Д2) 4 30 15 6 9 36–34 51 1/16 фінала
1998 Першая (Д2) 12 30 8 8 14 37–48 32 1/16 фінала Змена назваў ліг
1999 Першая (Д2) 8 30 11 10 9 37–38 43 1/16 фінала
2000 Першая (Д2) 6 30 14 6 10 59–42 48 1/32 фінала
2001 Першая (Д2) 8 28 9 7 12 34–39 34 1/32 фінала
2002 Першая (Д2) 15 30 6 5 19 36–65 23
2003 Першая (Д2) 14 30 6 8 16 17–44 26 1/16 фінала
2004 Першая (Д2) 10 30 10 7 13 39−45 37 1/32 фінала
2005 Першая (Д2) 14 30 8 4 18 36−58 28 1/16 фінала
2006 Першая (Д2) 14 26 3 6 17 23−58 15 1/32 фінала Вылет у Другую лігу
2007 Другая (Д3) 7 30 12 6 12 33−38 42 1/32 фінала
2008 Другая (Д3) 9 30 11 9 10 48−32 42 1/32 фінала
2009 Другая (Д3) 11 26 6 8 12 31−40 26 1/32 фінала
2010 Другая (Д3) 6 34 16 6 12 57−55 54 1/32 фінала
2011 Другая (Д3) 2 30 22 7 1 77−28 73 1/32 фінала Выхад у Першую лігу
2012 Першая (Д2) 9 28 9 6 13 41−48 33 1/8 фінала
2013 Першая (Д2) 5 30 14 8 8 44−30 50 1/16 фінала
2014 Першая (Д2) 12 30 8 9 13 37−48 33 1/32 фінала
2015 Першая (Д2) 11 30 10 4 16 39−43 34 1/16 фінала Спыненне існавання

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]