ФК Рэчыца-2014

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
ФК Рэчыца-2014
ФК Рэчыца-2014.gif
Заснаваны

1952

Горад

Рэчыца, Беларусь

Стадыён

«Цэнтральны»
Умяшчальнасць: 3000

Прэзідэнт

Аляксандр Зяйналаў

Галоўны трэнер

Аляксандр Бразевіч[1]

Чэмпіянат

Першая ліга

2013

11 месца

Сайт

Афіцыйны сайт

ФК Рэчыца-2014беларускі футбольны клуб з горада Рэчыца, заснаваны ў 1952 годзе. Зараз выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1991 клуб стаў апошнім пераможцам Другой лігі Чэмпіянату БССР (другі дывізіён) і атрымаў павышэнне.

У 19921996 гуляў у Першай лізе чэмпіянату Беларусі, потым апусціўся дывізіёнам ніжэй. У 20002001 вярнуўся ў эліту, а з 2002 гуляе ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Па выніках сезона 2004 атрымаў права гуляць у Вышэйшай лізе, але адмовіўся і застаўся ў другім па рангу дывізіёне беларускага футбола.

2013[правіць | правіць зыходнік]

Сезон 2013 пачаўся для каманды няўдала. «Ведрыч-97» у першых пяці турах не здолеў забіць ніводнага гола і апынуўся ў канцы табліцы. Улетку быў звольнены галоўны трэнер Леанід Савіцкі. Пад кіраўніцтвам Міхаіла Ерамчука, а потым чарговы раз вярнуўшагася ў клуб Аляксандра Бразевіча клуб стаў набіраць ачкі. Гэтаму садзейначала і паляпшэнне фінансавага становішча каманды, дзякуючы чаму ў клуб прыйшлі некалькі ігракоў з Вышэйшай лігі. «Ведрыч-97» падняўся да сярэдзіны табліцы, але няўдалы фініш пакінуў каманду на 11 месцы.

2014[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2014 клуб, які доўгі час быў вядомы пад назвай «Ведрыч-97», змяніў форму ўласнасці і стаў менавацца «Рэчыца-2014»[2]. У сакавіку 2014 была зацвержана новая эмблема клуба з выявай «Пагоні»[3].

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1952—1961: «Дняпровец»
  • 1962—1976: «Дняпро»
  • 1977—1979: «Нафтавік»
  • 1980—1991: «Спутнік»
  • 1992—1996: «Ведрыч»
  • 1997—2013: «Ведрыч-97»
  • з 2014: «Рэчыца-2014»

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на чэрвень 2014[4][5].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
30 Сцяг Беларусі Бр Арцём Цітоў 1994
35 Сцяг Беларусі Бр Алег Кавалёў 1987
4 Сцяг Беларусі Аб Дзяніс Дрыгалёў 1993
5 Сцяг Беларусі Аб Дзмітрый Кабельскі 1979
9 Сцяг Беларусі Аб Дзмітрый Макар 1981
17 Сцяг Беларусі Аб Сяргей Чырык 1996
21 Сцяг Беларусі Аб Вячаслаў Голік 1989
91 Сцяг Беларусі Аб Павел Трубіла 1991
3 Сцяг Беларусі ПА Андрэй Кухаронак 1988
8 Сцяг Беларусі ПА Іван Сулім 1989
10 Сцяг Беларусі ПА Яўген Барсукоў 1990
Пазіцыя Імя Год нараджэння
11 Сцяг Беларусі ПА Міхаіл Калядка 1988
13 Сцяг Беларусі ПА Дзмітрый Гінтаў 1984
18 Сцяг Беларусі ПА Дзяніс Мядзведзеў 1988
19 Сцяг Беларусі ПА Арцём Фядзянін 1994
22 Сцяг Беларусі ПА Валерый Коўзан 1994
23 Сцяг Беларусі ПА Аляксей Званкоў 1988
92 Сцяг Беларусі ПА Уладзімір Харланаў 1992
7 Сцяг Беларусі Нап Аляксей Рудзянок 1993
15 Сцяг Беларусі Нап Сяргей Філіпаў 1986
33 Сцяг Беларусі Нап Павел Бяганскі 1981

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 8 15 6 3 6 17–19 15 1/16 фінала
1992–93 Першая (Д1) 15 32 7 7 18 30–61 21 Фіналіст
1993–94 Першая (Д1) 12 30 7 7 16 20–41 21 1/8 фінала
1994–95 Першая (Д1) 9 30 10 8 12 24–33 28 Чвэрцьфінал
1995 Першая (Д1) 14 15 4 3 8 22–20 15 1/16 фінала
1996 Першая (Д1) 16 30 4 3 23 14–57 15 1/8 фінала Descento.svg Вылет у Другую лігу
1997 Другая (Д2) 6 30 13 7 10 44–34 46 1/16 фінала
1998 Першая (Д2) 6 30 13 6 11 42–37 45 1/16 фінала Змена назваў ліг
1999 Першая (Д2) 2 30 16 10 4 56–30 58 1/16 фінала Flecha verde.png Выхад у Вышэйшую лігу
2000 Вышэйшая (Д1) 12 30 6 11 13 23–36 29 Паўфінал
2001 Вышэйшая (Д1) 14 26 2 2 22 17–60 8 1/8 фінала Descento.svg Вылет у Першую лігу
2002 Першая (Д2) 4 30 19 4 7 55–25 61 1/16 фінала
2003 Першая (Д2) 4 30 16 5 9 52–29 53 1/16 фінала
2004 Першая (Д2) 2 30 18 8 4 46–21 62 1/16 фінала Flecha verde.png Выхад у Вышэйшую лігу
2005 Першая (Д2) 8 30 11 6 13 37–41 39 1/16 фінала Адмова і вяртанне ў Першую лігу
2006 Першая (Д2) 7 26 10 6 10 31–32 36 1/8 фінала
2007 Першая (Д2) 10 26 9 6 11 29–26 33 1/16 фінала
2008 Першая (Д2) 6 26 12 3 11 39–34 39 1/16 фінала
2009 Першая (Д2) 8 26 10 5 11 40–47 35 1/16 фінала
2010 Першая (Д2) 14 30 8 6 16 29–46 30 1/16 фінала
2011 Першая (Д2) 6 30 13 7 10 40-34 46 1/8 фінала
2012 Першая (Д2) 7 28 9 12 7 40-24 39 1/16 фінала
2013 Першая (Д2) 11 30 9 12 9 47-36 39 1/16 фінала

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]