ФК Вест Бромвіч Альбіён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вест Бромвіч Альбіён
Поўная назва West Bromwich Albion Football Club
Мянушкі Albion, The Baggies, The Throstles, West Brom
Заснаваны 1878
Горад Уэст-Бромідж, Англія
Стадыён Гоўтарнз
Умяшчальнасць: 26 852
Уладальнік Гуачуань Лай[d]
Прэзідэнт Лі Піюэ[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Чэмпіёншып
2022/23 9 месца
Сайт wba.co.uk (англ.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Вест Бромвіч Альбіён» (англ.: «West Bromwich Albion Football Club»; таксама вядомы як «West Brom», «The Baggies», «Albion», «The Albion», «The Throstles», «W.B.A.») — прафесійны англійскі футбольны клуб, які базуецца ў горадзе Уэст-Бромідж. Клуб быў заснаваны ў 1878 годзе, у 1888 годзе стаў адным з клубаў-заснавальнікаў англійскай футбольнай лігі. У сезоне 1919/20 станавіўся чэмпіёнам Англіі. У 1888, 1892, 1931, 1954 і 1968 гадах клуб заваёўваў Кубак Англіі па футболе. У сезоне 2008/09 у Прэм’ер-лізе заняў 20-е месца і вылецеў у Чэмпіёншып, але ўжо на наступны года вярнуўся ў элітны дывізіён; зноў страціў месца ў Прэм’ер-лізе па выніках сезона 2017/18. Практычна ўсю сваю гісторыю каманда выступае ў паласатай сіне-белай форме, аднак на працягу сваёй гісторыі ў «Вест Бромвіча» меліся і іншыя камплекты паласатых формаў (жоўта-зялёныя і чырвона-белыя).

Найбольш распаўсюджаная мянушка клуба сярод заўзятараў — Baggies (мяшкі, сумкі), якая з’явілася дзякуючы абвіслым працоўным штанам рабочых, якія падтрымлівалі каманду ў пачатку XX стагоддзя. Аднак маецца і іншая мянушкау — Throstles (дразды), бо першапачаткова на эмблеме клуба быў намаляваны дрозд, які сядзіць на бельцы брамы, аднак пасля яе замяніла галіна глогу.

Прынцыповымі супернікамі каманды з’яўляюцца некаторыя клубы з Мідлендса: традыцыйным супернікам «Вест Бромвіча» быў клуб «Астан Віла», аднак у апошні час іх асноўным супернікам па дэрбі з’яўляецца «Вулверхэмптан Уондэрэрс».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны як «Вест Бромвіч Стролерз» у 1878 годзе працаўнікамі з прадпрыемства George Salter’s Spring Works з Уэст-Броміджа, у Стафардшыры, але зараз гэта месца ёсць часткай адміністрацыйнай акругі Уэст-Мідлендс. У 1880 годзе клуб быў перайменаваны на сучасны лад «Вест Бромвіч Альбіён», стаўшы першай камандай, у назве якой пачало ўжывацца слова «Альбіён». Справа ў тым, што Альбіён — былы раён Вест Бромвіча, дзе некаторыя з ігракоў жылі ці працавалі. Клуб далучыўся да Футбольнай асацыяцыі Бірмінгема і прылеглых раёнаў у 1881 годзе і адразу атрымаў права на выступы ў вышэйшым дывізіёне — Кубку Бірмінгема. «Вест Бромвіч» у першы сезон дайшоў да чвэрцьфіналу, атрымаўшы шэраг перамогаў над некалькімі вядомымі клубамі на сваім шляху. У 1883 годзе «Альбіён» атрымаў свой ​​першы трафей — Кубак Стафардшыра. У тым жа годзе «Вест Бромвіч» далучыўся да Футбольнай асацыяцыі, што дазволіла клубу прыняць удзел у розыгрышу Кубку Англіі ўпершыню ў сезоне 1883/84. У 1885 годзе клуб атрымаў прафесійны статус[1], а ў 1886 годзе яны дасягнулі фіналу Кубка Англіі, дзе аднак атрымалі паражэнне з лікам 0:2 у вырашальным матчы супраць «Блэкберн Роверс» у перагулёўцы. У 1887 годзе клуб зноў дайшоў да фіналу, але на гэты раз прайграў ужо "Астан Віл"е з лікам 2:0. У 1888 годзе клуб усё ж такі стаў уладальнікам Кубка Англіі, перамогшы ў фінале моцнага фаварыта «Прэстан Норт Энд» з лікам 2:1 у фінале.

У сакавіку 1888 года Уільям Мак-Грэгар напісаў лісты пяці паводле яго меркавання наймацнейшым клубам краіны, у тым ліку і «Вест Бромвіч Альбіёна», інфармуючы іх аб сваім намеры стварыць асацыяцыю клубаў, якія будуць гуляць адзін з адным дома і ў гасцях кожны сезон. Такім чынам, калі футбольная ліга была створана, «Альбіён» стаў адным з дванаццаці яго членаў-заснавальнікаў. Другі поспех у розыгрышы Кубка Англіі прыйшоў да «Альбіёна» ў 1892 годзе, калі ў фінале ігракамі з Вест Бромвіча была пераможана «Астан Віла» з лікам 3:0. У фінале Кубка 1895 года гэтыя супернікі сустрэліся зноў, але на гэты раз «Альбіён» атрымаў паражэнне 1:0.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіён Англіі (1920).
  • Уладальнік Кубка Англіі (1888, 1892, 1931, 1954, 1968).
  • Уладальнік Кубка Англійскай Лігі (1966).

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
2 Англія Аб Дарнел Фарланг 1995
3 Англія Аб Конар Таўнсенд 1993
4 Кот-д’Івуар Аб Седрык Кіпрэ 1996
5 Англія Аб Кайл Бартлі 1991
6 Нігерыя Аб Сэмі Аджаі 1993
7 Англія ПА Джэд Уолес (капітан) 1994
8 Ірландыя ПА Джэйсан Маламбі 1999
9 Нігерыя Нап Джош Мая 1998
10 Шатландыя ПА Мэт Філіпс 1991
11 Дэмакратычная Рэспубліка Конга Нап Грэйдзі Дыянгана 1998
12 Злучаныя Штаты Амерыкі Нап Дэрыл Дыке 2000
14 Англія ПА Натаніэл Чалоба 1994
15 Нідэрланды Аб Эрык Пітэрс 1988
16 Англія Аб Марцін Келі 1990
Паз. Імя Нар.
17 Аўстрыя Нап Андрэас Вайман 1991
19 Англія ПА Джон Свіфт 1995
20 Англія ПА Адам Рыч 1993
21 Англія Нап Брэндан Томас-Асант 1998
22 Францыя ПА Ян М’Віла 1990
23 Ірландыя Нап Майкл Джонстан 1999
24 Англія Бр Алекс Палмер 1996
25 Паўночная Ірландыя Нап Калум Маршал 2004
26 Іспанія Аб Піпа 1998
27 Англія ПА Алекс Моўэт 1995
31 Англія Нап Том Фелаўз 2003
32 Англія Нап Джован Малкалм 2002
33 Англія Бр Джош Грыфітс 2001
35 Турцыя ПА Акай Ёкушлу 1994

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. In the record book Архівавана 16 студзеня 2013.. West Bromwich Albion F.C.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]