ФК Лакаматыў Гомель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ФК Гомельчыгунтранс)
Лакаматыў Гомель
ФК Лакаматыў Гомель.gif
Заснаваны 2008
Горад Гомель, Беларусь
Стадыён «Лакаматыў»
Умяшчальнасць: 750
Галоўны трэнер Андрэй Марозаў
Чэмпіянат Першая ліга
2023 4 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Лакаматыў» — беларускі футбольны клуб з горада Гомель, заснаваны ў 2008 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 2010 года клуб пад назвай «Гомельчыгунтранс» гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Пасля сезона 2012 (які прынёс чыгуначнікам 4 месца) «Гомельчыгунтранс» меў магчымасць апынуцца ў Першай лізе, але вырашыў не пераходзіць на прафесійны ўзровень і застацца ў якасці аматарскага ў Другой лізе.

2013[правіць | правіць зыходнік]

Застаўшыся ў Другой лізе, чыгуначнікі сталі галоўнымі фаварытамі сезона 2013. У выніку яны хутка адарваліся ад канкурэнтаў і за 7 тураў да фінішу гарантавалі выхад у Першую лігу. Клуб заняў першае месца, а нападнік «Гомельчыгунтранса» Ілья Федарэнка стаў найлепшым бамбардзірам турніру (23 галы).

У Першай лізе[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаўшы месца ў Першай лізе, чыгуначнікі доўга не маглі вызначыцца — пераходзіць на больш высокі ўзровень ці заставацца ў Другой лізе. У выніку, атрымаўшы некаторыя ільготы ад БФФ[1], «Гомельчыгунтранс» у сакавіку 2014 года канчаткова пацвердзіў свой удзел у Першай лізе[2].

Пасля ўдалага пачатку сезона 2014 каманда стала атрымліваць паражэнні, і ў канцы першага круга апынулася недалёка ад зоны вылету. Другі круг атрымаўся значна лепш, і ў выніку каманда атрымала 11 месца. У сезоне 2015 «Гомельчыгунтранс» ужо быў трывалым серадняком Першай лігі і скончыў чэмпіянат на 8-м месцы.

Перад сезонам 2016 лідары каманды — Яўген Барсукоў і Дзмітрый Гомза — перайшлі ў «Гомель». Аднак, нават нягледзячы на страту лідараў, «Гомельчыгунтранс» паспяхова пачаў сезон, хутка замацаваўся ўверсе табліцы і доўгі час прэтэндаваў на выхад у Вышэйшую лігу. Улетку некалькі ігракоў каманды перайшлі ў клубы Вышэйшай лігі, аднак чыгуначнікі працягвалі барацьбу за трэці радок супраць мінскага «Промня». З-за шэрагу няўдач у канцы сезона «Гомельчыгунтранс» саступіў трэці радок і заняў выніковае чацвёртае месца, аднак ужо па заканчэнні сезона, у сувязі з ануляваннем вынікаў шэрагу матчаў «Промня» і прысуджэння тэхнічных паражэнняў, «Гомельчыгунтранс» павысіўся да трэцяга месца.

У снежні 2016 года стала вядома, што з наступнага сезона каманда пачне выступаць пад назвай «Лакаматыў»[3]. У сезоне 2017 «Лакаматыў», як і ў папярэднім годзе, знаходзіўся сярод лідараў турніру, аднак у выніку заняў чацвёртае месца.

У сезоне 2018, нягледзячы на неблагі старт, «Лакаматыў» хутка саступіў асноўным канкурэнтам і ўжо не прэтэндаваў на выхад у Вышэйшую лігу. У ліпені замест Паўла Крэчына, які кіраваў камандай на працягу чатырох гадоў, новым трэнерам стаў яго памочнік Андрэй Гараўцоў. Пад яго кіраўніцтвам «Лакаматыў» атрымаў некалькі перамог і выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Беларусі, у чэмпіянаце каманда паднялася ў верхнюю палову табліцы, аднак сезон скончыла на шостым месцы.

У сезоне 2019 каманду ўзначаліў новы трэнер Аляксей Шубянок. «Лакаматыў» з самага пачатку апынуўся ў верхняй частцы табліцы, доўгі час каманда вяла барацьбу за трэцяе месца з брэсцкім «Рухам», у выніку саступіла толькі пасля апошняга тура па асабістым сустрэчам і стала чацвёртай. У пачатку 2020 года Аляксей Шубянок памяняўся пасадамі са сваім памочнікам Андрэем Гараўцовым, які такім чынам зноў узначаліў каманду. Каманда добра пачала сезон 2020, ідучы сярод лідараў, аднак у другой палове сезона выключылася з барацьбы за найвышэйшыя месцы і стала пятай. Пры гэтым ігрок чыгуначнікаў Андрэй Салавей з 20 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У пачатку сезона 2021 каманда страціла лідараў, якіх запрасілі іншыя клубы, але здолела выставіць баяздольны склад. Добра выступаючы супраць аўтсайдараў, «Лакаматыў» тым не менш не здолеў скласці істотнай канкурэнцыі лідарам і знаходзіўся пераважна ў сярэдзіне табліцы. Замест Андрэя Салаўя асноўным нападнікам каманды стаў Дзяніс Казлоўскі, які хутка выбіўся ў лідары па забітым галам і з 29 мячамі стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі. «Лакаматыў» жа скончыў сезон на шостым месцы з 12.

Чыгуначнікі добра пачалі сезон 2022, але пазней саступілі асноўным канкурэнтам, а шматлікія нічыі адкінулі каманду ў сярэдзіну табліцы. Толькі пад канец чэмпіянату «Лакаматыў» здолеў уключыцца ў барацьбу за магчымы выхад у Вышэйшую лігу, але фінішаваў шостым. У сезоне 2023 «Лакаматыў» хутка апынуўся ў лідарах табліцы, доўгі час знаходзіўся на другім радку і навязваў канкурэнцыю дзяржынскаму «Арсеналу» за першы радок. У жніўні 2023 года галоўны трэнер чыгуначнікаў Андрэй Гараўцоў узначаліў «Гомель», яго ў якасці выканаўцы абавязкаў замяніў памочнік Андрэй Марозаў. У верасні 2023 года АБФФ патлумачыла, што «Лакаматыў» не зможа прэтэндаваць на выхад у Вышэйшую лігу[4]. Пасля гэтага вынікі каманды сталі пагаршацца, яна прапусціла наперад магілёўскі «Дняпро» і «Віцебск», скончыла турнір на чацвёртым месцы з 17.

Эмблемы[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя назваў[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010: «Гомельчыгунтранс-НОД-4»
  • 2011—2016: «Гомельчыгунтранс»
  • з 2017: «Лакаматыў»

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на красавік 2024 года[5].

Паз. Імя Нар.
88 Беларусь Бр Аляксандр Рыжчанка (у арэндзе з «Гомеля») 2005
9 Беларусь Аб Павел Маркаў 1991
25 Беларусь Аб Ігар Кузьмянок 1990
44 Беларусь Аб Станіслаў Іжакоўскі 1994
55 Беларусь Аб Дзмітрый Каплуноў 1994
97 Беларусь Аб Юрый Музычэнка 2000
7 Беларусь ПА Мікалай Старасценка 2003
8 Беларусь ПА Іван Жосткін (капітан) 1991
10 Беларусь ПА Дзмітрый Крывашэеў 1998
21 Беларусь ПА Яўген Мілеўскі 1995
Паз. Імя Нар.
22 Беларусь ПА Ілья Кірко (у арэндзе з «Нёмана») 2004
24 Беларусь ПА Станіслаў Крыварот 2005
33 Расія ПА Канстанцін Маліцкі 2000
77 Расія ПА Кірыл Хвастухін 2003
99 Беларусь ПА Ягор Целяпнёў 2003
11 Беларусь Нап Аляксандр Янчанка 1995
17 Беларусь Нап Аляксандр Красноў 1998
23 Беларусь Нап Іван Калошкін 2001
27 Беларусь Нап Яўген Азерскі 1995
89 Беларусь Нап Дзмітрый Емяльянаў (у арэндзе з «Гомеля») 2004

Трэнерскі штаб[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2010 Другая (Д3) 7 34 16 4 14 63–58 52 1/16 фіналу
2011 Другая (Д3) 6 30 14 9 7 49–28 51 1/16 фіналу
2012 Другая (Д3) 4 36 20 9 7 64–27 69 1/16 фіналу
2013 Другая (Д3) 1 24 20 3 1 60–17 63 1/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2014 Першая (Д2) 12 30 9 9 12 33–38 36 1/8 фіналу
2015 Першая (Д2) 8 30 12 8 10 45–39 44 1/16 фіналу
2016 Першая (Д2) 3 26 12 8 6 33–24 44 Чвэрцьфінал
2017 Першая (Д2) 4 30 17 6 7 49–36 57 1/16 фіналу
2018 Першая (Д2) 6 28 10 10 8 44–29 40 Чвэрцьфінал
2019 Першая (Д2) 4 28 17 5 6 60–24 56 1/8 фіналу
2020 Першая (Д2) 5 26 13 7 6 56–38 45 1/16 фіналу
2021 Першая (Д2) 6 33 15 9 9 56–39 54 1/8 фіналу
2022 Першая (Д2) 6 24 10 9 5 39–24 39 1/16 фіналу
2023 Першая (Д2) 4 32 19 5 8 55–40 62 1/16 фіналу

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]