ФК Дняпро Магілёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дняпро Магілёў
Дняпро Магілёў (2020).png
Поўная назва ДУ «Футбольны клуб „Дняпро-Магілёў“»
Заснаваны 1960
Горад Магілёў, Беларусь
Стадыён «Спартак»
Умяшчальнасць: 7350
Старшыня Сяргей Капытаў
Галоўны трэнер Вячаслаў Герашчанка
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2023 2 месца ў Першай лізе
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Дняпро» — беларускі футбольны клуб з горада Магілёва, заснаваны ў 1960 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У савецкі час гуляў у заходняй зоне Другой лігі чэмпіянату СССР, найвышэйшае дасягненне — выхад у Першую лігу (1982, у Першай лізе выступаў у 1983 годзе).

Па выніках сезона 2018 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе. Аднак, 8 лютага 2019 года было абвешчана аб падпісанні дагавора аб намерах з мінскім «Промнем», згодна з якім прадугледжвалася стварэнне аб’яднанай каманды ў Вышэйшай лізе. Пасля гэтага шэраг ігракоў магілёўскага клуба адправіліся на прагляд у «Прамень», некаторыя з іх падпісалі кантракт, астатнія разышліся па іншых клубах. 20 сакавіка 2019 года «Прамень» афіцыйна абвясціў аб пераездзе ў Магілёў і змене назвы на «Дняпро». Асноўную каманду ўзначалілі спецыялісты «Промня», а дубль склаўся з ігракоў і трэнераў былога «Дняпра», юнацкія ж каманды ў двух клубах засталіся асобнымі.

Па выніках сезона 2019 аб’яднаная каманда «Дняпро» страціла месца ў Вышэйшай лізе. Клуб меў істотныя даўгі, у выніку яго пакінулі ўсе ігракі і трэнеры. Магілёўскія ўлады не здолелі дамовіцца аб перадачы клуба дзяржаве, таму быў заснаваны новы клуб пад афіцыйнай назвай «Дняпро-Магілёў», які далучыўся да Другой лігі. Выступаючы пераважна ўласнымі маладымі выхаванцамі, магілёўскі клуб упэўнена перамог у Другой лізе.

У сезоне 2021 каманда камплектавалася пераважна вопытнымі ігракамі, у тым ліку вяртала магілёўскіх выхаванцаў, далучаючы таксама некалькіх маладых ігракоў. Пачатак сезона атрымаўся няўдалым, і ў ліпені замест Ігара Чумачэнкі новым трэнерам стаў Вячаслаў Ляўчук. Пазней магілёўская каманда выдала некалькі неблагіх адрэзкаў, чаму паспрыялі добрыя бамбардзірскія паказчыкі нападніка Кірыла Сідарэнкі, які з-за траўмы прапусціў першую палову сезона, а на фінішы стаў другім бамбардзірам лігі. Тым не меней, дацягнуцца да лідараў «Дняпро» ўжо не здолеў, а два паражэнні на фінішы ад сераднякоў «Лакаматыва» і «Шахцёра» канчаткова пазбавілі каманду шанцаў на выхад у Вышэйшую лігу. Сезон «Дняпро» скончыў на 5-м месцы з 12.

У пачатку 2022 года каманда рыхтавалася да ўдзелу ў Першай лізе. Клуб пакінулі старшыня Дзмітрый Калачоў і галоўны трэнер Вячаслаў Ляўчук, новым трэнерам стаў Яўген Малчан, які раней узначальваў каманду «Дняпро-Юні» ў Другой лізе. Аднак, у канцы лютага брэсцкі «Рух» адмовіўся ад удзелу ў Вышэйшай лізе, і АБФФ прапанавала «Дняпру» заняць вакантнае месца. 1 сакавіка «Дняпро» афіцыйна пацвердзіў свой удзел у Вышэйшай лізе[1]. Каманда ўвайшла ў сезон фактычна ў складзе, які рыхтаваўся яшчэ для Першай лігі, і хутка стала аўтсайдарам. У летняе трансфернае акно «Дняпро» таксама не здолеў падмацавацца з-за забароны на трансферы, накладзенай ФІФА за нявыплату зарплаты легіянерам яшчэ за сезон 2018. У ліпені замест Малчана галоўным трэнерам стаў яго памочнік Юрый Лукашоў, але вынікі каманды істотна не палепшыліся. У верасні Лукашоў пакінуў клуб, і Малчан зноў стаў на чале каманды, якая неўзабаве страціла шанцы на захаванне месца ў Вышэйшай лізе і ў сезоне 2022 фінішавала апошняй.

У пачатку 2023 года «Дняпро» ўзначаліў Вячаслаў Герашчанка. Каманда ў асноўным захавала склад, што было абумоўлена ў тым ліку і забаронай на трансферы, якая працягвала дзейнічаць. У Першай лізе ў сезоне 2023 каманда знаходзілася ў верхняй палове табліцы, але страціла шмат ачкоў і адстала ад канкурэнтаў. Толькі летам 2023 года «Дняпро» нарэшце змог запрасіць новых ігракоў, што дапамагло правесці другую палову чэмпіянату без аніводнага паражэння і ўзняцця на другі радок, які гарантаваў вяртанне ў Вышэйшую лігу.

Эмблемы[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Хімік» (1960—1963)
  • «Спартак» (1963—1973)
  • «Дняпро» (1973—1997)
  • «Дняпро-Трансмаш» (1998—2005)
  • «Дняпро» (з 2006)

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на сакавік 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[2].

Паз. Імя Нар.
1 Беларусь Бр Данііл Шапко 2001
30 Беларусь Бр Цімур Філіпенка 2006
54 Расія Бр Ягор Генералаў 1993
16 Беларусь Аб Дзмітрый Алісейка 1992
19 Беларусь Аб Яраслаў Кастусёў 2004
22 Беларусь Аб Ілья Балтрушэвіч 1999
23 Беларусь Аб Аляксей Дунаеў 2004
66 Беларусь Аб Антон Лукашоў 2004
88 Беларусь Аб Фёдар Юркевіч 2003
5 Кот-д’Івуар ПА Дональд Донга 2003
7 Расія ПА Юрый Клачкоў (капітан) 1998
8 Расія ПА Данііл Вігоўскі 2001
10 Беларусь ПА Аляксандр Александровіч 1997
Паз. Імя Нар.
17 Беларусь ПА Сяргей Глябко 1992
20 Беларусь ПА Павел Бардукоў 1993
21 Беларусь ПА Глеб Вяршынін 2002
29 Кот-д’Івуар ПА Боні Аміян (у арэндзе з «Хімкаў») 2003
55 Беларусь ПА Мікіта Красноў 2004
69 Беларусь ПА Красімір Капаў 1999
77 Казахстан ПА Даніл Анкудзінаў 2003
Беларусь ПА Даніла Глушакоў 2005
Беларусь ПА Данііл Жабракоў 2006
9 Бельгія Нап Ібрахім Каргбо 2000
11 Беларусь Нап Мікалай Собалеў 2007
43 Беларусь Нап Уладзіслаў Сцепаненка 2006
91 Беларусь Нап Марцін Арцюх 1996

Ігракі ў арэндзе[правіць | правіць зыходнік]

Паз. Імя Нар.
27 Беларусь Бр Мікіта Сяднёў (у «Дынама» Брэст да снежня 2024 года) 2003
30 Беларусь Бр Андрэй Ігнатовіч (у «Оршы» да снежня 2024 года) 2003
91 Беларусь ПА Уладзіслаў Пунінскі (у «Оршы» да снежня 2024 года) 2002
Паз. Імя Нар.
Беларусь ПА Раман Куляшоў (у «Оршы» да снежня 2024 года) 2003
Беларусь Нап Ягор Малаткоў (у «Оршы» да снежня 2024 года) 2003

Трэнерскі штаб[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 2 15 11 2 2 28–4 24 Фіналіст
1992/93 Першая (Д1) 5 32 17 7 8 54–33 41 Чвэрцьфінал
1993/94 Першая (Д1) 4 30 17 6 7 45–22 40 1/8 фіналу
1994/95 Першая (Д1) 5 30 12 9 9 44–35 33 Паўфінал
1995 Першая (Д1) 6 15 7 1 7 26–23 22 1/8 фіналу
1996 Першая (Д1) 9 30 11 6 13 33–36 39 Паўфінал
1997 Першая (Д1) 4 30 15 7 8 48–32 52 Паўфінал
1998 Вышэйшая (Д1) 1 28 21 4 3 55–12 67 Чвэрцьфінал Змена назваў ліг
1999 Вышэйшая (Д1) 4 30 17 9 4 53–27 60 1/8 фіналу
2000 Вышэйшая (Д1) 7 30 14 7 9 55–33 49 1/8 фіналу
2001 Вышэйшая (Д1) 9 26 8 7 11 29–37 31 1/8 фіналу
2002 Вышэйшая (Д1) 9 26 10 6 10 38–37 36 Чвэрцьфінал
2003 Вышэйшая (Д1) 9 30 8 10 12 38–46 34 1/8 фіналу
2004 Вышэйшая (Д1) 9 30 11 4 15 29–37 37 Чвэрцьфінал
2005 Вышэйшая (Д1) 6 26 12 7 7 48–36 43 1/16 фіналу
2006 Вышэйшая (Д1) 12 26 6 5 15 29–47 23 1/8 фіналу
2007 Вышэйшая (Д1) 13 26 5 8 13 21–33 23 Чвэрцьфінал
2008 Вышэйшая (Д1) 9 30 9 11 10 45–42 38 1/16 фіналу
2009 Вышэйшая (Д1) 3 26 12 4 10 31–26 40 1/8 фіналу
2010 Вышэйшая (Д1) 8 33 11 7 15 40–53 40 1/16 фіналу
2011 Вышэйшая (Д1) 12 33 6 14 13 29–51 32 1/16 фіналу Вылет у Першую лігу
2012 Першая (Д2) 1 28 20 3 5 75–22 63 1/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2013 Вышэйшая (Д1) 11 32 9 6 17 28–42 33 Паўфінал
Пераходныя матчы[A] 2 1 1 0 3–1
2014 Вышэйшая (Д1) 12 32 2 14 16 19–42 20 1/8 фіналу
Пераходныя матчы[B] 2 0 1 1 1–3 Вылет у Першую лігу
2015 Першая (Д2) 4 30 17 5 8 48–21 56 1/16 фіналу
2016 Першая (Д2) 2 26 20 4 2 61–19 63[C] 1/32 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2017 Вышэйшая (Д1) 12 30 6 8 16 27–48 26 Паўфінал
2018 Вышэйшая (Д1) 16 30 3 7 20 17–53 16 1/16 фіналу Вылет у Першую лігу
2019 Вышэйшая (Д1) 14 30 8 6 16 32–42 30 Чвэрцьфінал Аб’яднанне з мінскім «Промнем»
Пераходныя матчы[D] 2 1 0 1 3–3 Вылет у Першую лігу
2020 Другая — Б (Д3) 1 20 19 0 1 105–9 57 1/16 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап (Д3) 1 10[E] 9 1 0 25–3 28 Выхад у Першую лігу
2021 Першая (Д2) 5 33 15 10 8 58–38 55 Чвэрцьфінал Атрыманне месца ў Вышэйшай лізе
2022 Вышэйшая (Д1) 16 30 3 3 24 21–73 12 1/8 фіналу Вылет у Першую лігу
2023 Першая (Д2) 2 32 22 7 3 75–24 73 1/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
  1. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Гарадзеі», другой каманды Першай лігі 2013 (3:1, 0:0).
  2. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Віцебска», трэцяй каманды Першай лігі 2014 (0:2, 1:1).
  3. З каманды знята 1 ачко за сістэматычнае невыкананне рашэнняў Камітэта па статусе і пераходах ігракоў АБФФ.
  4. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць брэсцкага «Руха», трэцяй каманды Першай лігі 2019 (1:2, 2:1, пен. 4:5).
  5. Улічваючы 4 гульні, перанесеныя з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 5—1—0, розніца мячоў 16—2.

Выступленні ў еўракубках[правіць | правіць зыходнік]

Кубак Г В Н П М
Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2 0 0 2 0–3
Кубак Інтэртота 10 3 2 5 15–28
Ліга Еўропы УЕФА 8 3 3 2 15–13
Усяго 20 6 5 9 30–44
Сезон Спаборніцтва Раўнд Клуб Дома У гасцях Вынік
1995  (руск.) Кубак Інтэртота Група 8 Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Бечэй
2:1
Польшча Погань
3:3
Францыя Каны
2:2
Румынія Фарул
0:2
1998  (руск.) Кубак Інтэртота 1 раўнд Венгрыя Дэбрэцэн
2:4
0:6
2:10
1998/99  (руск.) Ліга чэмпіёнаў УЕФА 1 раўнд Швецыя АІК
0:1
0:2
0:3
2000  (руск.) Кубак Інтэртота 1 раўнд Данія Сількебарг
2:1
2:1
4:2
2 раўнд Чэхія Хмел
0:2
2:6
2:8
2010/11 Ліга Еўропы УЕФА 1 кв. раўнд Албанія Лячы
7:1
1:1
8:2
2 кв. раўнд Нарвегія Стабек
1:1
2:2
3 кв. раўнд Чэхія Банік
1:0
2:1
3:1
Плэй-оф Іспанія Вільярэал
1:2
0:5
1:7

Выступленні ў неафіцыйных турнірах[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Спаборніцтва Раўнд Клуб Вынік
1999  (руск.) Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група А Расія Спартак (Масква)
0:3
Група А Літва Каўнас
1:2
Група А Грузія Дынама (Тбілісі)
5:3
2010  (руск.) Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група А Кыргызстан Дардой-Дынама
3:1
Група А Латвія Металург (Ліепая)
4:3
Група А Расія Рубін (Казань)
1:2
Група А Казахстан Актабэ
1:3

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. "Днепр" официально подтвердил свое участие в высшей лиге в сезоне-2022 (руск.). football.by (1 сакавіка 2022). Праверана 4 снежня 2023.
  2. Мужская (руск.). Афіцыйны сайт «Дняпра». Праверана 29 сакавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]