ФК Дынама Мінск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
ФК Дынама Мінск
Dinamo Minsk.png
Поўная назва

Футбольны клуб
«Дынама» Мінск

Мянушкі

бела-блакітныя, дынамікі;

Заснаваны

1927

Горад

Flag of Minsk, Belarus.png Мінск,
Сцяг Беларусі Беларусь

Стадыён

«Дынама-Юні»
Умяшчальнасць: 4.500

Прэзідэнт

Юрый Чыж

Галоўны трэнер

Вук Рашавіч (в.а.)

Чэмпіянат

Вышэйшая ліга

2014

02Сярэбраны прызёр 2

Сайт

Афіцыйны сайт

Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма Дынама ў сезоне 2011

ФК Дынама Мінск — футбольны клуб з горада Мінска, адзін з самых тытулаваных клубаў Беларусі.

Каманда была створана ў 1927 годзе. Гуляла ў вышэйшай лізе чэмпіянату СССР. У 1982 годзе заняла ў ім першае месца. З 1992 года мінскае «Дынама» выступае ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Назвы клуба[правіць | правіць зыходнік]

  • «Дынама» (1927—1953)
  • «Спартак» (1954—1959)
  • «Беларусь» (1960—1962)
  • «Дынама» (з 1963 года)

Гісторыя клуба[правіць | правіць зыходнік]

Першыя гады[правіць | правіць зыходнік]

Днём нараджэння мінскага «Дынама» прынята лічыць дату першага дакументальна пацверджанага матча каманды. Ён адбыўся 18 чэрвеня 1927 года ў Смаленску, дзе мінчукі сустрэліся з мясцовымі аднаклубнікамі і атрымалі першую ў сваёй гісторыі перамогу — 2:1.

У тым жа 1927 годзе «Дынама» паклала ў сваю скарбонку і першы трафей, выйграўшы чэмпіянат БССР. Цікава, што першапачаткова ўдзел у гэтым спаборніцтве прымалі каманды гарадоў. Сярод іх была і зборная Мінска, якая заваявала пуцёўку ў фінальны турнір, дзе сталічным футбалістам супрацьстаялі зборныя Гомелю і Віцебску. Аднак у фінале гуляла ўжо не зборная Мінска, а футбольная каманда «Дынама». Справа ў тым, што калектыў практычна цалкам складаўся з «дынамаўцаў», якія і настаялі на тым, каб выступаць пад такой назвай. Нежаданне выступаць пад сцягам горада выклікала буру абуранасці з боку грамадскасці. Футбалістаў вінавацілі ў паводзінах, нявартым савецкіх грамадзян, у схільнасці ўплыву буржуазных спартыўных грамадстваў. Але, як вядома, пераможцаў не судзяць. «Дынама» ў бліскучым стылі расправілася з супернікамі і заваявала званне чэмпіёна БССР.

Спачатку з рахункам 4:1 былі пераможаныя гаспадары фінальнага турніру — зборная Гомеля. Затым быў цяжкі матч з Віцебскам, перапынены пры рахунку 1:1 з-за цемры. Пераігроўка выдалася не менш зацятай: 2:2 у асноўны час, і толькі на 9-й хвіліне трэцяга (!) дадатковага тайма мінчук Ціхаміраў прынёс перамогу сваёй камандзе.

На наступны год «дынамаўцам» не атрымалася паўтарыць свой поспех, паколькі ва Усебеларускай спартакіядзе зноў выступала зборная Мінска, сфарміраваная з футбалістаў трох лепшых каманд рэспублікі — «Дынама», ОБВШ і Н-скай дывізіі. Сталічныя футбалісты завяршылі свой выступ на стадыі паўфіналу, саступіўшы камандзе Полацка.

Галоўнай падзеяй футбольнага жыцця СССР у 1928 годзе стала правядзенне Усесаюзнай спартакіяды ў Маскве, удзел у якой прыняла і зборная БССР, якая заняла пятае месца. Лепшым бамбардзірам беларускай каманды стаў «дынамавец» Ціхаміраў, які забіў 4 мяча. Яшчэ гэты год быў знамянальны тым, што спартыўнае таварыства «Дынама» прыступіла да будаўніцтва новага спартыўнага стадыёна на месцы былога іпадрома.

Напачатку 1930-х гадоў у жыцці мінскага «Дынама» адбылася знамянальная падзея — у каманды з'явіўся свой стадыён. Размяшчаўся ён там, дзе сёння знаходзіцца паркавая частка сучаснага стадыёна, быў драўляным і змяшчаў 10 тысяч гледачоў. Характэрна, што кожны з дынамаўцаў зрабіў свой унёсак у будаўніцтва спартыўнай арэны, бескарысліва адпрацаваўшы па 100 гадзін.

Да гэтага часу футбол стаў ужо самым папулярным выглядам спорту ў СССР. Не была выключэннем і Беларусь. Футбалісты мінскага «Дынама» хадзілі ў кумірах у сталічнай публікі. Шмат у чым паспрыяла гэтаму выхад на экраны ў 1936 годзе мастацкага фільма «Брамнік». Каб патрапіць на яго, у мінскіх кінатэатраў выбудоўваліся велізарныя чэргі.

Удзел у першынстве СССР да вайны[правіць | правіць зыходнік]

У 1936 годзе прайшоў першы чэмпіянат СССР. Праўда, футбольнай каманды «Дынама» (Мінск) сярод яго ўдзельнікаў не было. Мінчукі, якія яшчэ не мелі статуту каманды майстроў, гулялі на першынства рэспублікі, якое ў чарговы раз выйгралі ў 1937 годзе. Толькі два гады праз сталічная каманда стала камандай майстроў. У 1940 годзе яна была ўключана ў склад пятнаццаці каманд, якім на наступны год атрымалі магчымасць выступаць у вышэйшай лізе саюзнага чэмпіянату.

Так што сезон 1941 гады мінскія заўзятары чакалі з нецярпеннем. Гонар дэбютаваць у эліце савецкага футбола выпала наступным футбалістам: брамнікі — Аляксандр Дорахаў, Аляксандр Кваснікаў, палявыя гульцы — Леанід Салаўёў, Аляксандр Маляўкін, Міхась Воўкаў, Абуш Чалакян, Міхась Карабко, Сяргей Нікульцаў, Васіль Панфілаў, Аляксандр Абрамаў, Якаўлеў, Васіль Панамароў, Эрык Рэйстэр, Яўген Піскароў, Кастусь Балясаў, Пётр Ігнатаў, Мікалай Шэвялянчык, Мікалай Зіноўеў.

27 красавіка 1941 гады «Дынама» правяло ў Мінску першы матч саюзнага першынства супраць іншага дэбютанта вышэйшай лігі ленінградскага «Спартака» і атрымала перамогу з лікам 2:1. Далей каманду чакала параза ў Тбілісі ад мясцовых аднаклубнікаў, вікторыя ў Маскве над першай прафсаюзнай камандай, і два запар паразы ад адэскага «Спартака» і ад дзейснага чэмпіёна — маскоўскага «Дынама». Таму да чарговай хатняй гульні 15 чэрвеня супраць каманды «Стаханавец» са Сталіна мінчукі рыхтаваліся асабліва старанна. Аднак і ў гэтай сустрэчы дынамаўцам не наканавана было дамагчыся дадатнага выніку. Дзякуючы бездакорнай гульні свайго галкіпера, перамогу з рахункам 2:1 атрымалі госці. Гэта быў апошні футбольны матч «Дынама» ў тым фатальным годзе. Праз тыдзень пачалася вайна…

Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Вайна заспела футбалістаў сталічнага «Дынама» ў Мінску. Паколькі каманда ўваходзіла ў структуру НКУС і была паўваенным калектывам, то ўжо на другі дзень вайны дынамаўцам выдалі абмундзіраванне, зброю і загадалі адпраўляцца ў Маскву.

Як распавядаў пасля вайны адзін з ігракоў той каманды Мікалай Шевялянчык, футбалісты самастойна знайшлі ў падпаленым горадзе грузавік, на якім і накіраваліся па Магілёўскай шашы ў бок Масквы, кожную хвіліну рызыкуючы патрапіць пад бамбарзіроўку або нарвацца на варожы дэсант. Ехалі, пакуль не скончыўся бензін. Калі той закончыўся, а заправіцца не было дзе, далей пайшлі пешшу ў натоўпе ўцекачоў.

У Магілёве футбалістам дапамог першы сакратар ЦК КПБ Панцеляймон Панамарэнка, які выдзяліў дзве машыны, на якіх каманда даехала да Смаленска, а адтуль сяк-так дабралася і да Масквы.

Па прыбыцці ў сталіцу футбалісты адправіліся на стадыён «Дынама». Тут у ліпені 1941-га фарміравалася Асобная мотастралковая брыгада адмысловага прызначэння — знакаміты ОМСБОН. У яе ўваходзілі 800 лепшых спартсменаў краіны, а таксама працоўныя маскоўскіх прадпрыемстваў, выкладчыкі і курсанты школ НКУС, чэкісты-аператыўнікі, памежнікі. У склад гэтай брыгады былі залічаны і мінскія футбалісты. ОМСБОН нёс патрульную службу, удзельнічаў у стварэнні абарончых меж, мініраванні важных аб'ектаў, ажыццяўляў выведвальныя і дыверсійныя дзеянні на акупаванай ворагам тэрыторыі.

У кастрычніку 1941 года, калі Масква была абвешчана на аблогавым становішчы, часова стаў часткай гарнізона сталіцы і браў удзел у баявых дзеяннях у Падмаскоўе. 7 лістапада 1941 гады ў складзе ОМСБОН футбольная каманда менскага «Дынама» на чале са старэйшым трэнерам Львом Карчэбокавым удзельнічала ў парадзе савецкіх войскаў на Чырвонай плошчы.

Пасля таго як вораг быў адкінуты ад Масквы, футбалісты,, якія неслі патрульную службу, ахоўвалі ваенныя аб'екты. Шэраг з іх прасіліся на фронт, але адпусцілі толькі некаторых. Касцяк каманды захаваўся, і пасля пераломнай перамогі пад Сталінградам з дынамаўцаў ізноў сфарміравалі футбольную каманду, якая некаторы час выступала ў першынстве Масквы пад назвай «Ваенная частка маёра Іванова». Крыху пазней каманду перайменавалі ў «Дынама-2». У 1944 годзе дынамаўская каманда ўжо іграла ў Кубку СССР, прычым дайшла да паўфіналу.

Пасляваенны час[правіць | правіць зыходнік]

У суверэннай Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг СССР СССР[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат СССР

  • Чэмпіён СССР (1): 1982
  • Бронзавы прызёр (3): 1954, 1963, 1983

Кубак СССР

  • Фіналіст (2): 1965, 1987.

Чэмпіянат БССР

  • Чэмпіён БССР (7): 1937-39, 1945, 1951, 1956, 1975.
  • Срэбны прызёр чэмпіянатаў БССР (5): 1934, 1935, 1946, 1952, 1977.
  • Бронзавы прызёр чэмпіянатаў БССР (2): 1940, 1947.

Кубак БССР

  • Уладальнік Кубка БССР (2): 1936, 1940

Сцяг Беларусі Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат Беларусі

  • Чэмпіён (7): 1992, 1993, 1994, 1995, 1995(восень), 1997, 2004
  • Срэбны прызёр (7): 1996, 2001, 2005, 2006, 2008, 2009, 2014
  • Бронзавы прызёр (4): 2000, 2003, 2012, 2013

Кубак Беларусі

  • Пераможца (3): 1992, 1994, 2003.
  • Фіналіст (3): 1996, 1998, 2013.

Simple gold cup.svg Футбольныя прызы (СССР)[правіць | правіць зыходнік]

  • За справядлівую гульню: 1961
  • За волю да перамогі: 1976 (в), 1982
  • Кубак прагрэсу: 1979, 1982
  • Агрэсіўнаму госцю: 1982
  • Граза аўтарытэтаў: 1986
  • Імені Рыгора Фядотава: 1982

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Стадыён[правіць | правіць зыходнік]

Дынама-Юні

Да 2009 года хатнія матчы «Дынама» праводзіла на аднайменным мінскім стадыёне, які знаходзіцца ў самым цэнтры горада і ўмяшчае 35 тысяч гледачоў.

Зараз «Дынама» гуляе на стадыёне «Дынама-Юні». Ён знаходзіцца ў Кунцаўшчыне, на захадзе горада. Умяшчальнасць — 4500 чалавек. Стадыён быў пабудаваны ў 2000 годзе, меў назву «Дарыда» і належыў аднаіменнай камандзе з Мінскага раёна. У 2008 годзе быў выкуплены клубам «Дынама» і перайменаваны.

У канцы 2012 «Дынама-Юні» быў зачынены на рэканструкцыю. Сезон 2013 каманда праводзіла на стадыёне «Трактар».

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на май 2015, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
30 Сцяг Беларусі Бр Аляксандр Гутар 1989
33 Сцяг Беларусі Бр Васіль Хамутоўскі 1978
35 Сцяг Беларусі Бр Сяргей Ігнатовіч 1992
3 Сцяг Беларусі Аб Максім Вітус 1989
4 Сцяг Беларусі Аб Сямён Шасцілоўскі 1994
6 Сцяг Беларусі Аб Сяргей Паліцевіч Капітан каманды 1990
16 Сцяг Беларусі Аб Сяргей Карповіч 1994
17 Сцяг Сьера-Леонэ Аб Умару Бангура 1987
20 Сцяг Беларусі Аб Алег Вераціла 1988
26 Сцяг Беларусі Аб Сяргей Канцавы 1986
Сцяг Лівіі Аб Махамед Мунір 1992
2 Сцяг Украіны ПА Ігар Варанкоў 1981
Пазіцыя Імя Год нараджэння
7 Сцяг Беларусі ПА Арцём Быкаў 1992
10 Сцяг Чарнагорыі ПА Няманя Нікаліч Траўма 1988
11 Сцяг Кабо-Вердэ ПА Нівалду 1988
14 Сцяг Беларусі ПА Аляксандр Кучараў 1995
15 Сцяг Нігерыі ПА Чыгозэ Удожы Траўма 1986
18 Сцяг Беларусі ПА Мікіта Корзун 1995
23 Сцяг Беларусі ПА Яраслаў Яроцкі 1996
77 Сцяг Арменіі ПА Артур Едыгаран 1987
88 Сцяг Сербіі ПА Ненад Адамавіч 1989
8 Сцяг Беларусі Нап Глеб Рассадкін 1995
21 Сцяг Чарнагорыі Нап Фатас Бечырай 1988
28 Сцяг Босніі і Герцагавіны Нап Нусмір Фаіч 1987

Рэзервовы склад[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыя Імя Год нараджэння
12 Сцяг Беларусі Бр Максім Хутко 1996
Сцяг Беларусі Бр Арцём Белы 1997
Сцяг Беларусі Бр Максім Плотнікаў 1998
Сцяг Беларусі Аб Уладзіслаў Барысенка 1997
Сцяг Беларусі Аб Аляксандр Кучынскі 1996
Сцяг Беларусі Аб Яраслаў Макушынскі 1998
Сцяг Беларусі Аб Аляксандр Чыж 1997
Сцяг Беларусі Аб Максім Швяцоў 1998
Сцяг Беларусі Аб Георгій Шпачэнка 1996
Сцяг Беларусі ПА Руслан Аль-Тахеры 1997
Сцяг Беларусі ПА Арцём Корзун 1998
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Сцяг Беларусі ПА Іван Ліннік 1997
Сцяг Беларусі ПА Валерый Патароча 1996
Сцяг Беларусі ПА Максім Савосцікаў 1998
Сцяг Беларусі ПА Артур Сарамаха 1998
Сцяг Беларусі ПА Дзмітрый Хмяльніцкі 1996
Сцяг Беларусі Нап Яўген Азерскі 1995
Сцяг Беларусі Нап Яўген Бабрук 1997
Сцяг Беларусі Нап Яўген Вялько 1997
Сцяг Беларусі Нап Уладзіслаў Кабачэўскі 1998
Сцяг Таджыкістана Нап Мухамаджон Лоікаў 1998

Трансферы[правіць | правіць зыходнік]

Зіма 2014—2015[правіць | правіць зыходнік]

Прыйшлі ў клуб[правіць | правіць зыходнік]

Дата Пазіцыя Ігрок Папярэдні клуб
17.01.2015[2] Нап Сцяг Чарнагорыі Фатас Бечырай Сцяг Кітая Чанчунь Ятай
24.01.2015[3] Аб Сцяг Беларусі Сямён Шасцілоўскі* Сцяг Беларусі Бяроза-2010
03.02.2015[4] Нап Сцяг Босніі і Герцагавіны Нусмір Фаіч Сцяг Славеніі Марыбар
17.03.2015[5] ПА Сцяг Арменіі Артур Едыгаран Сцяг Казахстана Кайрат
19.03.2015[6] Аб Сцяг Беларусі Максім Вітус Сцяг Беларусі Нёман
19.03.2015[7] Бр Сцяг Беларусі Васіль Хамутоўскі Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ
03.04.2015[8] ПА Сцяг Кабо-Вердэ Нівалду Сцяг Чэхіі Цепліцы
30.04.2015[9] Аб Сцяг Лівіі Махамед Мунір Сцяг Сербіі Ягодзіна

* З арэнды

Пакінулі клуб[правіць | правіць зыходнік]

Дата Пазіцыя Ігрок Новы клуб
30.11.2014[10] ПА Сцяг Уругвая Эрнан Фігерэда Сцяг Калумбіі Дэпортэс Таліма
30.12.2014[11] Аб Сцяг Беларусі Дзмітрый Молаш
06.01.2015[12] Нап Сцяг Кот-д'Івуара Франк Джа Джэджэ Сцяг Шатландыі Хайберніян
09.01.2015[13] ПА Сцяг Сербіі Слабадан Сімавіч Сцяг Славакіі Слован
12.01.2015[14] Аб Сцяг Беларусі Андрэй Залескі Сцяг Беларусі Слуцк
19.01.2015[15] ПА Сцяг Беларусі Ігар Стасевіч Сцяг Беларусі БАТЭ
24.01.2015[16] Нап Сцяг Беларусі Яўген Нікіцін* Сцяг Беларусі Бяроза-2010
30.01.2015[17] Нап Сцяг Нарвегіі Адама Дыямандэ Сцяг ААЭ Дубай
06.02.2015[18] ПА Сцяг Беларусі Юрый Валавік* Сцяг Беларусі Гарадзея
03.03.2015[19] Аб Сцяг Беларусі Валерый Гарбачык* Сцяг Беларусі Бяроза-2010

* У арэнду

Вярнуліся і пакінулі клуб[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыя Ігрок Дата вяртання Папярэдні клуб Дата зыходу Новы клуб
Нап Сцяг Беларусі Арцём Камароў 12.01.2015[20] Сцяг Беларусі Бяроза-2010* 12.01.2015[20] Сцяг Беларусі Гарадзея
Аб Сцяг Беларусі Ігар Кузьмянок 10.01.2015[21] Сцяг Беларусі Шахцёр* 22.01.2015[22] Сцяг Беларусі Шахцёр
Нап Сцяг Беларусі Уладзімір Хвашчынскі 10.01.2015[21] Сцяг Беларусі Мінск* 05.03.2015[23] Сцяг Беларусі Мінск
Аб Сцяг Беларусі Аляксей Залескі 06.04.2015[24] Сцяг Беларусі Бяроза-2010* 06.04.2015[24] Сцяг Беларусі Слуцк**
Аб Сцяг Беларусі Павел Назаранка 24.01.2015[3] Сцяг Беларусі Бяроза-2010* 11.04.2015[25] Сцяг Беларусі Белшына**
Бр Сцяг Беларусі Аляксей Харытановіч 12.01.2015[20] Сцяг Беларусі Бяроза-2010* 16.04.2015[26] Сцяг Беларусі Зорка-БДУ

* З арэнды
** У арэнду

Вядомыя гульцы[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Фінансы[правіць | правіць зыходнік]

Тытульны спонсар — беларуская група кампаній «Трайпл», заснаваная ў 1992 годзе. Генеральным дырэктарам з'яўляецца Юрый Чыж, які таксама з'яўляецца ўласнікам «Дынама».

Па звестках газеты «Прессбол», бюджэт «Дынама» на сезон 2013 склаў каля 6 млн долараў[27].

Зноскі

  1. Гульцы
  2. Минское "Динамо" подписало форварда сборной Черногории
  3. 3,0 3,1 Душан Угрин на сбор в Белек включил 22 игроков минского "Динамо"
  4. Минское "Динамо" официально объявило о подписании 2-летнего контракта с Нусмиром Файичем (ФОТО)
  5. Минское "Динамо" объявило о подписании контракта с Артуром Едигаряном
  6. Максим Витус официально перешел в минское "Динамо"
  7. Минское "Динамо" объявило о подписании Василия Хомутовского
  8. Минское «Динамо» подписало контракт с игроком сборной Кабо-Верде
  9. Минское "Динамо" подписало ливийца Мохаммеда Мунира
  10. Фигередо покинул минское «Динамо»
  11. Молош покидает минское «Динамо»
  12. Франк Джа-Джедже перешел в «Хайберниан»
  13. Слободан Симович заключил контракт с братиславским "Слованом" (ФОТО)
  14. Минское "Динамо" продлило контракт с Воронковым, рассталось с Залеским и выставило на трансфер Диоманде
  15. Игорь Стасевич подписал контракт с БАТЭ
  16. Никитин переведен в «Березу-2010»
  17. Адама Диоманде покинул минское "Динамо"
  18. Арендованы двое игроков
  19. Кадровый вопрос: решения по составу Афіцыйны сайт ФК «Бяроза-2010»
  20. 20,0 20,1 20,2 Руслан Азаренок назначен главным тренером дублирующего состава минского «Динамо»
  21. 21,0 21,1 Кузьменок и Хващинский начнут подготовку к сезону в составе минского "Динамо"
  22. "Шахтер" выкупил Игоря Кузьменка у минского "Динамо"
  23. Минское "Динамо" расторгло контракт с Владимиром Хващинским
  24. 24,0 24,1 Залеский, Гаращенков и Дмитрий Еременко подписали контракты со «Слуцком»
  25. Минское "Динамо" отдало Назаренко в аренду "Белшине"
  26. 1-я лига. Заявки команд. Лига актуальных реформ: шестнадцать претендентов на три путевки в элиту
  27. Футбол. Годовой бюджет минского «Динамо» составляет порядка 6 миллионов долларов

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]