ФК Карынтыянс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карынтыянс
Поўная назва Sport Club Corinthians Paulista
Мянушкі Timão — Тыман («Камандышча»)
Time do Povo («Народная каманда»)
Todo Poderoso («Усемагутны»)
Заснаваны 1 верасня 1910
Горад Сан-Паўлу, Бразілія
Стадыён Арэна Карынтыянс
Умяшчальнасць: 49 205
Прэзідэнт Дуіліу Мантэйру Алвіс
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2022 4 месца
Сайт corinthians.com.br (парт.)(англ.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Карынтыянс» (парт.: Corinthians) — бразільскі футбольны клуб з горада Сан-Паўлу, Бразілія, заснаваны ў 1910 годзе. Сяміразовы чэмпіён Бразіліі, 3-разовы ўладальнік Кубка Бразіліі, пераможца клубнага чэмпіянату свету (2000, 2012), уладальнік Кубка Лібертадорэс (2012). Клуб быў заснаваны ў 1910 годзе групай працаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў, пераважна партугальскага, італьянскага і іспанскага паходжання, у надзеі стварыць народны клуб у горадзе Сан-Паўлу, які зможа канкураваць з элітнымі клубамі.

«Карынтыянс» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Арэна Карынтыянс», дзе праводзіліся матчы чэмпіянату свету па футболе 2014 года, у тым ліку матч адкрыцця. Асноўнымі колерамі клуба з’яўляецца чорны і белы, гэтая камбінацыя выкарыстоўваецца ў форме каманды з 1920 года. Сярод вядомых ігракоў клуба ўсіх часоў вярта вылучыць Жылмара, Рывеліну, Сакратэса, Віёлу і Рыкардынью.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

1990, 1998, 1999, 2005, 2011, 2015, 2017
1995, 2002, 2009
1991
1914, 1916, 1922, 1923, 1924, 1928, 1929, 1930, 1937, 1938
1939, 1941, 1951, 1952, 1954, 1977, 1979, 1982, 1983, 1988
1995, 1997, 1999, 2001, 2003, 2009, 2013, 2017, 2018, 2019
2012
2013
2000, 2012

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]