ФК Парма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парма
Logo Parma Calcio 1913 (adozione 2016).png
Поўная назва Parma Calcio 1913 S.r.l.
Заснаваны 27 ліпеня 1913
Горад Парма, Італія
Стадыён Эніа Тардзіні
Умяшчальнасць: 22 359
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя В
2021/22 12 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Парма (італ.: Parma) — італьянскі футбольны клуб з горада Парма, які размяшчаецца ў правінцыі Эмілія-Раманья. У цяперашні час выступае ў Серыі B. Трохразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клуб з’яўляецца двухразовым уладальнікам Кубка УЕФА (1995, 1999), уладальнікам Кубка кубкаў (1993), нягледзячы на тое, то «Парма» ніколі не перамагала ў нацыянальным чэмпіянаце і ніколі не спаборнічала за галоўныя міжнародныя трафеі да 1990-х гадоў. У часы, калі каманда спансавалася Каліста Танці, клуб атрымаў восем з гэтых трафеяў у перыяд паміж 1992 і 2002 гадамі, а таксама «Парма» дасягнула свайго найлепшага месца ў лізе — другое месца ў сезоне 1996/97. «Ювентус», «Мілан» і «Інтэрнацыянале» з’яўляюцца адзінымі італьянскімі клубамі, якія маюць больш поспехаў у еўракубках, чым «Парма»[1]. Клуб быў заснаваны ў ліпені 1913 года пад назвай «Verdi Foot Ball Club», але клуб змяніў сваю назву ў снежні таго ж года. «Парма» праводзіць свае хатнія матчы ў на стадыёне імя Эніа Тардзіні з 1923 года.

У сярэдзіне 2000-х гадоў «Парма» мела фінансавыя праблемы, якія былі выкліканы ў канцы 2003 года скандалам вакол малочнай кампаніі Parmalat, выкліканай банкруцтвам мацярынскай кампаніі, што выклікала ўсталявання ў клубе вонкавага кантролю да студзеня 2007 года. Клуб традыцыйна гуляе ў прывабны футбол і мае развітую футбольную акадэмію[2]. Нягледзячы на нядаўні спад у поспехах клуб з’яўляецца асацыяваным сябрам і адным з васьмі італьянскіх клубаў, якія з’яўляюцца часткай Асацыяцыі еўрапейскіх клубаў, якая ўтварыліся пасля распаду G-14.

Пасля працэдуры банкруцтва, якая прайшла 22 чэрвеня 2015 года, правапераемнік «Пармы» пад назвай «Парма Кальча 1913» быў адпраўлены ў Серыю D, аднак за тры сезоны клуб тройчы павысіўся і вярнуўся ў Серыю A, дзе гуляў на працягу трох гадоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны ў ліпені 1913 года як «Verdi Foot Ball Club» ў гонар стагоддзя з дня нараджэння знакамітага опернага кампазітара Джузэпэ Вердзі, які нарадзіўся ў правінцыі Парма. Клуб адразу ж абраў жоўты і сіні колеры, якія з’яўляюцца дзейнымі і на сёння[3]. У снежні таго ж года клуб змяніў сваю назву на «Парма» і пачалі насіць белыя кашулі, упрыгожаныя чорным крыжам[4]. «Парма» пачала гуляць у футбольных лігах у сезоне 1919/20 пасля заканчэння Першай сусветнай вайны і пачала будаўніцтва стадыёна «Эніа Тардзіні» праз два гады пасля гэтага[5]. «Парма» стала членам-заснавальнікам Серыі B. У сезоне 1935/36 «Парма» стала членам-заснавальнікам Серыі С, дзе клуб заставаўся да прасоўвання ў Серыю B у 1943 годзе. Аднак футбол у Італіі быў спынены з-за вядзення баявых дзеянняў Другой сусветнай вайны, нягледзячы на тое, што каманда праводзіла матчы ў спаборніцтве Campianto Alta Italia ў 1944 годзе.

Пасля вайны «Парма» тры гады правяла ў Серыі B, якая на той момант падзялілася на дзве рэгіянальныя лігі, перад тым як зноў была зведзена ў сезоне 1948/49 у Серыю С. Клуб правёў яшчэ пяць сезонаў у Серыі С пакул не вярнуўся ў Серыю B, дзе ў сезоне 1954/55 клуб заняў дзевяты радок, гэта значыць клубны рэкорд таго часу. Гэта была эпоха, у якой ігракі клубу ў цэлым мелі іншую працу або былі яшчэ студэнтамі і калі аматарскія рэгбійныя і валейбольныя каманды горада, як «Рэгбі Парма 1931» і «Феравіеры Парма», былі больш папулярнымі сярод мяшчан. «Парма» дэбютавала ў еўракубках у сезоне 1960/61, перамогшы швейцарскі клуб «Белінцона» ў Кубку Альпаў, але затым каманда зноў вылецела ў Серыю С. Каманда правяла ўсяго адзін сезон у Серыі C да вылету на гэты раз у Серыю D у 1966 годзе.

Зноскі

  1. Mynk, K.C. (17 April 2009). «How the Mighty Have Fallen: The Decline of 10 Untouchable Football Clubs». BleacherReport.com
  2. «Return of the Don». Football-Italia.net
  3. «Parma Club History». Football-Italia.net.
  4. «Parma». Goal.com.
  5. «Stadio [The Tardini]»(недаступная спасылка). FCParma.com.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]