ФК Рэдынг
| ФК Рэдынг | |||
| 150px | |||
| Поўная назва |
Reading Football Club |
||
|---|---|---|---|
| Мянушкі |
Роялз |
||
| Заснаваны | |||
| Горад | |||
| Стадыён |
Стадыён Мадэйскі |
||
| Прэзідэнт | |||
| Галоўны трэнер | |||
| Чэмпіянат | |||
| 2011—2012 |
Футбольная ліга |
||
| Сайт | |||
|
|||
Рэдынг (англ.: Reading FC) — англійскі футбольны клуб, які базуецца ў горадзе Рэдынг. Выступае ў англійскай Прэм'ер-лізе. Клуб мае даўнюю мянушку «Роялз» (англ.: Royals), у сувязі з размяшчэннем у Каралеўскім графстве Беркшыр. «Рэдынг» быў заснаваны ў 1871 годзе, такім чынам клуб з'яўляецца адным з найстарэйшых камандаў у Англіі, але ён не далучаўся да Футбольнай лігі да 1920 года, і ніколі не гуляў у вышэйшай лізе англійскай футбольнай сістэмы да сезона 2006—2007 гадоў.
Хатнія матчы клуб праводзіў на стадыёне «Элм Парк», які налічвае 102 гады існавання. Аднак у 1998 годзе «Рэдынг» пераехаў на новы стадыён «Мадэйскі», які быў названы ў гонар старшыні клуба сэра Джон Мадэйскі.
Змест |
Гісторыя[правіць]
Гады аматарства[правіць]
Заснаваны ў 1871 годзе футбольны клуб «Рэдынг», у пачатку сваёй гісторыі прымаў удзел толькі ў кубкавых матчах і таварыскіх сустрэчах. Першы ўдзел клуба ў Кубку Англіі адбыўся ў 1890 годзе. Выступленні клуба ў нацыянальным кубку былі вельмі няўдалымі, а ў 1894 годзе каманда была зганьбавана зневажальнай паразай, «Рэдынг» быў разгромлены клубам «Прэстан Норт Энд» з лікам 0:18 ужо ў першым раўндзе турніру. У тым жа годзе «Рэдынг» атрымаў права прымаць удзел у чэмпіянаце Паўднёвай лігі. Толькі праз год клуб атрымаў прафесійны статус.
Першая палова XX стагоддзя[правіць]
У першыя гады XX стагоддзя каманда знаходзілася ў падвале англійскай Футбольнай лігі. Толькі ў сезоне 1920—1921 гадоў каманда апынулася ў складзе трэцяга дывізіёну, у выніку ўключэння ў яго Паўднёвай лігі. Праз пяць гадоў, у 1926 годзе, камандзе ўдалося дамагчыся поспеху і перамагчы ў чэмпіянаце гэтага дывізіёну, а ў наступным 1927 годзе каманда дайшла да паўфіналу Кубка Англіі. Гэта дасягненне да сённяшняга дня з'яўляецца рэкордным для клуба ў нацыянальным кубку. У 1931 годзе клуб зноўку апынуўся ў трэцім дывізіёне, у якім выступаў усе 1930-я гады, да пачатку Другой сусветнай вайны. Пасля вайны, у верасні 1946 года, «Рэдынг» атрымаў самую буйную перамогу ў сваёй гісторыі, каманда разграміла «Крыстал Пэлас» з лікам 10:2.
Склад[правіць]
Па стане на 18 жніўня 2012 года
|
|
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Рэдынг- Афіцыйны сайт(англ.)
| Гэта пачатак артыкула пра футбольныя каманды. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Шаблон:Трэнеры ФК Рэдынг Шаблон:Англійская Прэм'ер-ліга Шаблон:Чэмпіянат Футбольнай лігі Англіі

