ФК Севілья

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Севілья
Выява лагатыпа
Мянушкі Севільцы (ісп.: Sevillistas)
Чырвона-белыя (ісп.: Los Rojiblancos)
Нервіёнцы (ісп.: Los Nervionenses)
Заснаваны 25 студзеня 1890
Горад
Стадыён Эстадыа Рамон Санчэс Пісхуан
Умяшчальнасць: 42 500
Уладальнік 777 Partners[d]
Прэзідэнт Хасэ Кастра Кармона
Галоўны трэнер
2022/23 12 месца
Сайт sevillafc.es (ісп.)(англ.)(фр.)(яп.)(кіт.)(ар.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Севілья» (ісп.: Sevilla Fútbol Club S.A.D.) ― іспанскі футбольны клуб, гуляе ў найвышэйшай іспанскай лізе — Ла Лізе. Клуб быў заснаваны 25 студзеня 1890 года[1][2][3][4], гэта найстарэйшы клуб з Севільі і другі па ўсёй Андалусіі. Першую афіцыйную гульню каманда правяла толькі ў 1908 годзе, супраць «Рэкрэатыва» з Уэльвы. У 1924 годзе клуб заваяваў свой першы трафей ― Кубак Севільі. 1935 год стаў пераможным у Кубку Іспаніі, як і 1939 адразу пасля грамадзянскай вайны. Да таго часу як стаў праводзіцца чэмпіянат Іспаніі «Севілья» 17 разоў станавілася чэмпіёнам Андалусіі і двойчы Севільі.

Клуб знаходзіцца ва ўласнасці аматараў (размеркавана па акцыях). Пры клубе працуе знакамітая на ўсю краіну футбольная акадэмія, сярод яе выпускнікоў ёсць спартыўныя псіхолагі. Таксама шмат увагі робіцца на спартыўнае харчаванне і медыцыну. Пры клубе працуе мясцовая радыёстанцыя «Sevilla FC Radio», гэта першае футбольнае радыё ў Іспаніі, таксама ёсць тэлевізійны канал SFC TV.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Футбольны клуб «Севілья» з’яўляецца гістарычна найлепшай камандай у Севільі. Ён быў утвораны ў 1890 годзе. Аднойчы станавіўся чэмпіёнам Іспаніі і пяць разоў уладальнікам Кубка Іспаніі.

Каманда апранае белую вопратку для хатніх гульняў і чырвоную для выязных. Заўзятары называюць каманду «Sevillistas». У сваіх шэрагах каманда мела такіх ігракоў, як: Дыега Марадона, Рынат Дасаеў, Дыега Сімеонэ, Роберт Прасінечкі, Бебету, Тоні Польстэр, Давар Шукер, Іван Самарана. Сярод знакамітых выхаванцаў клуба варта вылучыць Хасэ Антоніа Рэеса і Серхіа Рамаса.

Гістарычным супернікам клуба з’яўлялася каманда, якая таксама размяшчаецца ў горадзе — «Рэал Бетыс». Клуб мае з 1958 года рэзервовую каманду — «Севілья Атлетыка».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Сербія Бр Марка Дмітравіч 1992
2 Іспанія Аб Кіке Салас 2002
3 Іспанія Аб Адрыя Педроса 1998
4 Іспанія Аб Серхіа Рамас 1986
5 Аргенціна ПА Лукас Акампас 1994
6 Сербія ПА Няманя Гудаль 1991
7 Іспанія Нап Суса 1993
8 Іспанія ПА Жаан Жардан 1994
9 Іспанія Нап Рафа Мір 1997
10 Аргенціна Нап Алеха Веліс 2003
11 Бельгія Нап Додзі Лукебакіа 1997
12 Іспанія Нап Марыяна Дыяс 1993
13 Нарвегія Бр Ар’ян Нюлан 1990
14 Францыя Аб Тангі Ньянзу 2002
Паз. Імя Нар.
15 Марока Нап Юсеф Эн-Несіры 1997
16 Іспанія ПА Хесус Навас (капітан) 1985
17 Аргенціна ПА Эрык Ламела 1992
18 Швейцарыя ПА Джыбрыль Соў 1997
19 Аргенціна Аб Маркас Акунья 1991
20 Іспанія Нап Ісаак Рамера 2000
21 Іспанія ПА Олівер Торэс 1994
22 Францыя Аб Лаік Бадэ 2000
23 Бразілія Аб Маркан 1996
24 Францыя ПА Бубакары Сумарэ 1999
25 Бельгія Нап Аднан Янузай 1995
26 Іспанія Аб Хуанлу Санчэс 2003
42 Францыя ПА Люсьен Агумэ 2002
46 Туніс ПА Ханібал Межбры 2003

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. The British Newspaper Archive. The British Newspaper Archive. Праверана October 5, 2012.
  2. The Courier. The Courier. Праверана February 7, 2013.
  3. Marca. Marca. Праверана October 9, 2012.
  4. Evening Times. Evening Times. Праверана October 11, 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]