Фабіян, Папа Рымскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Фабіян (лац. Fabianus; таксама Фавій; каля 200 - 20 студзеня 250) — святар, папа рымскі (з 10 студзеня 236 па 20 студзеня 250), родам рымлянін. Быў спачатку сельскім святаром; заняў епіскапскую кафедру пасля пакутніцкай смерці св. Антэра. Ствараў над труной пакутнікаў храмы і ладзіў малітоўныя месцы над пячорамі, дзе хаваліся вернікі падчас ганенняў. Звярнуў многіх да Хрыста; існуе паданне, што ён хрысціў імператара Філіпа Аравіцяніна (244 - 249), звернутага да Хрыста сенатарам Понціем.
Фавій пацярпеў пры Дэцыі, быўшы пасечаны мячом. Мошчы яго спачываюць у Рыме, у царкве св. Пракседы.
