Фабіян Гіляравіч Шантыр
| Фабіян Гіляравіч Шантыр | |
![]() |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Фабіян Гіляравіч Шантыр |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Род дзейнасці: |
празаік, перакладчык |
| Гады творчасці: |
1909-1917 |
| Жанр: |
апавяданні |
| Мова твораў: |
руская, беларуская |
| Дэбют: |
1909 |
| Творы ў Вікікрыніцах. | |
Фабіян Гіляравіч Шантыр (23 студзеня(4 лютага) 1887, Слуцк — 29 мая 1920, Навазыбкаў; Псеўданімы: Н.Светлов; А.Хмара; крыптанімы: Ф. Ш.; Ф.Ш-р; Фабіян Шан-р; Ш. Ф.;), публіцыст, празаік, паэт, перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Меў адносіны з З. Верас, меў з ёю агульнага сына Антона.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў сям'і каменшчыка ў Слуцк, паводле іншых даных, у Капылі[1][2]. У снежні 1905 года ён быў арыштаваны за ўдзел у рэвалюцыйных падзеях у горадзе Старобін і зняволены ў Слуцкай турме (1905—1907)[1]. У 1909 жыў у Слуцку; з 1910 у Капылі. Працаваў муляром, адвакатам, настаўнікам. У 1914 мабілізаваны ў войска[1], служыў наглядчыкам палявога шпіталя ў Бабруйску. У 1916—1917 удзельнічаў у рабоце клуба «Беларуская хатка», куды прыязджаў з Бабруйска. У 1917 стаў адным з лідараў левага крыла Беларускай сацыялістычнай грамады. На З'ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый (Мінск, 25—27.3.1917) абраны ў БНК; у ліп. 1917 — у Цэнтральную раду беларускіх арганізацый і партый. Удзельнічаў у 1-м Усебеларускім з'ездзе (снежань 1917)[1]. На пераломе красавіка і мая 1918 года, у выніку расколу ў БСГ увайшоў у склад кіраўніцтва Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў[3]. З 1918 года ў Чырвонай Арміі[1], супрацоўнік Слуцкага павятовага ваеннага камісарыята, загадчык Смаленскага аддзялення Белнацкама. Адзін з аўтараў зборніку «Зажынкі» (Масква, 1918). У тым жа годзе арыштаваны. У 1918 годзе ён знаходзіўся ў Бабруйску. Служыў наглядчыкам палявога шпіталя ў Бабруйскай крэпасці. Падчас працы ў крэпасці яго наведвала Зоська Верас[4][5][6].
У пачатку 1919 камісар па нацыянальных справах Часовага ўрада БССР. Пасля — супрацоўнік Мінскага губернскага ваеннага камісарыята і Асобай харчовай камісіі Заходняга фронту. Удзельнічаў у выданні газеты «Савецкая Беларусь». У 1920 годзе пайшоў у адстаўку ў знак пратэсту супраць тэрытарыяльнага падзелу БССР. У лютым 1920 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Неўзабаве арыштаваны і 29 мая 1920 года расстраляны[2].
Творчасць [правіць]
Друкавацца пачаў у газеце «Наша ніва», дзе ў 1909—1912 змяшчаў празаічныя абразкі-імпрэсіі[1]; там жа апублікаваў некалькі паэтычных твораў. Змяшчаў вершы і публіцыстычныя артыкулы ў газету «Дзянніца». Аўтар апавяданняў «Захар» (1909), «Ночь», «Смерть убогого», «Под шум леса» (усё ў 1910), «Святой боже» (1917). Пераклаў на беларускую мову палітычную брашуру В. Лібкнехта(руск.) бел. «Пауки и мухи»[1].
Творы [правіць]
- Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народа / Ф. Шантыр. — Слуцк: Друкарня З. Барнака: 1918. — 21 с. [7]
- У час барацьбы: [Верш у прозе] // Крыніца. 1988, № 11.
- Зажынкі. М., 1918
У культуры [правіць]
Л. Рублеўская сумесна з гісторыкам Віталём Скалабанам напісала паэму «Людвіка і Фабіян», прысвечаную каханню Людвікі Сівіцкай (Зоські Верас) і Фабіяна Шантыра[8][9].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ 2,0 2,1 Ant.Adamovič. Opposition to Sovietization… N. Y., 1958, pp. 191—192; BSSR, Karotkaja Enc., vol. 5, 1981, p. 660; Baćkaŭščyna, Munich, no. 433, November 7, 1958.
- ↑ Dorota Michaluk: Białoruska Republika Ludowa 1918—1920. U podstaw białoruskiej państwowości. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010, s. 300. ISBN 978-83-231-2484-9
- ↑ 05.01.2011 На острие истории (руск.)
- ↑ Уладзімір Содаль. Фабіян! Фабіян!..
- ↑ ШАНТЫР Фабіян
- ↑ Патрэбнасць нацыянальнага жыццядля беларусаў і самаадзначэння народа
- ↑ Советская Белоруссия № 52 (23443). Вторник, 23 марта 2010 года
- ↑ Ад архіўнага дакумента — да мастацкага твора
Літаратура [правіць]
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.2. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
- Казбярук У. Рамантычны пошук. Мн., 1983;
- Гарэцкі М. Шантыр Фабіян // Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Мн., 1992;
- Мяснікоў А. Нацдэмы: Лёс і трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка. Мн., 1993;
- Черепко С. Капкан. Загадка смерти наркома Фабияна Шантыра // Советская Белоруссия. 2000. 26 августа;
- БП, т. 6.
Спасылкі [правіць]
