Фагот (страва)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Фагот, страва)
Фаготы з падліўкай, бульбяным пюрэ і гарохам

Фаготы — традыцыйныя страва ў Вялікабрытаніі,[1][2] асабліва ў Паўднёвым і Сярэднім Уэльсе і цэнтральных графствах Англіі.[3][4][5] Робіцца з субпрадуктаў, асабліва свініны.[3] Фаготы традыцыйна гатуюць з фаршу з сэрца свінні, печані і тлустага мяса жывата ці бекона разам з зелянню для араматызацыі, часам дабаўляюць паніровачныя сухары.

Згадваецца ўпершыню ў друкаваных крыніцах у Оксфардскім слоўніку англійскай мовы ў 1851 годзе, паводле Томаса Мейхью, як страва ў тагачасным Лондане, хоць гэта болей нагадвала кальцонэ ці пасту з вонкавай абалонкай з сальніка і з начынкай з субпрадуктаў свініны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Страва набыла найбольшую папулярнасць у Вялікабрытаніі падчас Другой сусветнай вайны, але стала меней папулярнай у апошнія гады. Фаготы звычайна гатуюць у хатніх умовах,таксама іх можна знайсці ў традыцыйных мясных крамах і на рынку, хоць вялікія супермаркеты звычайна забяспечваюць фаготамі маркі 'Mr Brains'.

Самы вядомы камерцыйны брэнд, прадукцыю якога можна набыць у Брытаніі, — Mr Brain's Faggots (замарожаныя фаготы з печані і цыбулі ў выглядзе тэфтэлей з соусам). Яны істотна адрозніваюцца ад традыцыйных фаготаў, якія маюць больш грубую тэкстуру і ўтрымліваюць значна менш вады.

Папулярнай стравай з'яўляецца "Faggots and Peas" (бел.: Фаготы і гарох). Распаўсюджана ў раёне Black Country у Уэст-Мідлэндс, асабліва з 18-га стагоддзя з пачаткам індустрыялізацыі. У сенняшні час часта можна ўбачыць невялікія мясныя крамы, якія прадаюць па таннай цане фаготы, прыгатаваныя па ўласных (часам тайных) рэцэптах.

Прыгатаванне[правіць | правіць зыходнік]

Як правіла, фаготы гатуюцца з фаршу з свіной печані і сэрца, загорнутым у бекон, з цыбуляй і паніровачнымі сухарамі. Часта фаготы гатуюць у каструле з падліўкай і падаюць на стол з гарохам і бульбяным пюрэ. З фаршу рукамі робяць маленькія шарыкі, абгортваюць сальнікам і запякаюць.

Зноскі

  1. "Family of faggot fans fly the flag". BBC News Online. 27 January 2003. Праверана 30 April 2011.
  2. Neath is Wales's Faggots 'n' Peas capital(недаступная спасылка). Wales Online (11 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2009. Праверана 19 January 2010.
  3. а б The West Midlands, Warwickshire and Northamptonshire. Great British Kitchen. Праверана 19 January 2010.
  4. "The Dangers of Bad Teeth". The Times. 6 January 1914. p. 2. A 'faggot' was described as being composed of pieces of meat, with fat and gristle in it. A verdict of 'Death from natural causes' was returned. (payment required)
  5. "Doctor warns the faggot eaters". The Times. 23 May 1968. p. 4. (payment required)