Фазіль Абдулавіч Іскандэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Фазіль Іскандэр)
Фазіль Іскандэр
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 сакавіка 1929(1929-03-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 ліпеня 2016(2016-07-31)[3][2][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці сцэнарыст, пісьменнік, журналіст, раманіст, паэт, эсэіст
Гады творчасці 19572016
Кірунак сацыялістычны рэалізм, рэалізм
Жанр мемуары, сатыра, аповесць, эсэ, афарызм
Мова твораў руская
Дэбют зборнік вершаў «Горныя сцежкі» (1957)
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені Order of Honour and Glory
Подпіс Выява аўтографа
faziliskander.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Фазі́ль Абду́лавіч Іскандэ́р (руск.: Фази́ль Абду́лович Исканде́р; нар. 6 сакавіка 1929, Сухумі, Абхазія31 ліпеня 2016, Перадзелкіна, Масква, Расія) — рускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Фазіля быў дэпартаваны ў 1938 годзе з СССР разам з іншымі асобамі іранскага паходжання. Фазіля выхоўвалі сваякі па матчынай лініі. Скончыў Сухумскую школу з залатым медалем, паступіў у Маскоўскі бібліятэчны інстытут, у 1951 годзе перавёўся ў Літаратурны інстытут імя Горкага, які скончыў у 1954 годзе. Працаваў у газетах «Бранскі камсамолец», «Курская праўда». У 1956 годзе вяртаецца ў Сухумі, працуе ў Абхазскім літаратурным выдавецтве. З 1956 года рэгулярна публікуе вершы ў журнале «Літаратурная Абхазія». У 1957 годзе прыняты ў СП СССР.

Іскандэр — вядомы абхазскі інтэлектуал, дыстанцыяваў сябе ад Абхазскіх сепаратысцкіх рухаў у канцы 1980-х і крытыкаваў як грузінскіх, так і абхазскіх камуністаў за іх этнічныя забабоны. Папярэджваў, што Абхазія можа стаць новым Нагорным Карабахам. Аднак, Іскандэр не быў успрыняты сур'ёзна ніводным з канфліктуючых бакоў і крытыкаваўся суайчыннікамі.

Цяпер жыве ў Маскве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў у асноўным на рускай мове. З 1956 года рэгулярна публікаваў вершы ў журнале «Літаратурная Абхазія». У колішнім СССР вядомы за яскравае апісанне каўказскага жыцця.

Фазіль Іскандэр аўтар сусветна вядомай навелы «Сандро з Чагема», якая распавядае пра жыццё выдуманай абхазскай вёскі ад пачатку XX ст. і да 1970-х. Гэты хаатычны, пацешны і іранічны твор дазволіў некаторым крытыкам называць Іскандэра «Абхазскім Габрыэлем Маркесам», хаця фактычна, стандартныя прыкметы магічнага рэалізму не відавочныя ў тэксце.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Пушкінскай прэміяй (1993), прэміі «Трыумф» (1999).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 19731988 — раман Сандро з Чагема (Сандро из Чегема)
  • 1966 — зборнік апавяданняў Трынаццаты подзвіг Геракла (Тринадцатый подвиг Геракла)

Сатырычныя аповесці[правіць | правіць зыходнік]

  • 1966 — Сузор'е Казлатура (Созвездие Козлотура)
  • 1987 — Тру́сы і ўдавы (Кролики и удавы)
  • 1993 — Чалавек і яго наваколлі (Человек и его окрестности)

Зборнікі вершаў[правіць | правіць зыходнік]

  • 1957 — Горныя сцежкі (Горные тропы)
  • 1966 — Золкі зямлі (Зори земли)

Зноскі

  1. Искандер Фазиль Абдулович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б Fasil Abdulowitsch Iskander // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б L’écrivain Fazil Iskander est mort / J. FenoglioParis: Société éditrice du Monde, 2016. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]