Фазіль Абдулавіч Іскандэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фазіль Іскандэр
Fazil Iskander.jpg
Дата нараджэння:

6 сакавіка 1929({{padleft:1929|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:6|2|0}}) (85 гадоў)

Месца нараджэння:

Сухумі, ССРА, ЗСФСР, СССР

Грамадзянства (падданства):

Памылка Lua у Модуль:Wikidata на радку 366: statement is not specified.

Род дзейнасці:

празаік, паэт, эсэіст

Гады творчасці:

з 1957 года

Кірунак:

сацыялістычны рэалізм, рэалізм

Жанр:

мемуары, сатыра, аповесць, эсэ, афарызм

Мова твораў:

руская

Дэбют:

зборнік вершаў «Горныя сцежкі» (1957)

Прэміі:

Дзяржаўная прэмія СССР — 1989 Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі — 1994Шаблон:Прэмія Урада РФ
Пушкінская прэмія 1993, «Трыумф» 1999

Узнагароды:
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Шаблон:Ордэн Гонар і слава I ступені

Фазі́ль Абду́лавіч Іскандэ́р (руск.: Фази́ль Абду́лович Исканде́р; нар. 6 сакавіка 1929, Сухумі, Абхазія) — абхазскі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Фазіля быў дэпартаваны ў 1938 годзе з СССР разам з іншымі асобамі іранскага паходжання. Фазіля выхоўвалі сваякі па матчынай лініі. Скончыў Сухумскую школу з залатым медалем, паступіў у Маскоўскі бібліятэчны інстытут, у 1951 годзе перавёўся ў Літаратурны інстытут імя Горкага, які скончыў у 1954 годзе. Працаваў у газетах «Бранскі камсамолец», «Курская праўда». У 1956 годзе вяртаецца ў Сухумі, працуе ў Абхазскім літаратурным выдавецтве. З 1956 года рэгулярна публікуе вершы ў журнале «Літаратурная Абхазія». У 1957 годзе прыняты ў СП СССР.

Іскандэр — вядомы абхазскі інтэлектуал, дыстанцыяваў сябе ад Абхазскіх сепаратысцкіх рухаў у канцы 1980-х і крытыкаваў як грузінскіх, так і абхазскіх камуністаў за іх этнічныя забабоны. Папярэджваў, што Абхазія можа стаць новым Нагорным Карабахам. Аднак, Іскандэр не быў успрыняты сур'ёзна ніводным з канфліктуючых бакоў і крытыкаваўся суайчыннікамі.

Цяпер жыве ў Маскве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Піша ў асноўным на рускай мове. З 1956 года рэгулярна публікаваў вершы ў журнале «Літаратурная Абхазія». У колішнім СССР вядомы за яскравае апісанне каўказскага жыцця.

Фазіль Іскандэр аўтар сусветна вядомай навелы «Сандро з Чагема», якая распавядае пра жыццё выдуманай абхазскай вёскі ад пачатку XX ст. і да 1970-х. Гэты хаатычны, пацешны і іранічны твор дазволіў некаторым крытыкам называць Іскандэра «Абхазскім Габрыэлем Маркесам», хаця фактычна, стандартныя прыкметы магічнага рэалізму не відавочныя ў тэксце.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Пушкінскай прэміяй (1993), прэміі «Трыумф» (1999).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 197388 — раман Сандро з Чагема (Сандро из Чегема)
  • 1966 — зборнік апавяданняў Трынаццаты подзвіг Геракла (Тринадцатый подвиг Геракла)

Сатырычныя аповесці[правіць | правіць зыходнік]

  • 1966 — Сузор'е Казлатура (Созвездие Козлотура)
  • 1987 — Тру́сы і ўдавы (Кролики и удавы)
  • 1993 — Чалавек і яго наваколлі (Человек и его окрестности)

Зборнікі вершаў[правіць | правіць зыходнік]

  • 1957 — Горныя сцежкі (Горные тропы)
  • 1966 — Золкі зямлі (Зори земли)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]