Фалклендская вайна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Фалклендская вайна
FalklandsWarMontage.jpg
Зверху злева па часавай стрэлцы:Тоне крэйсер «Генерал Бельграна»; Дэсантны карабель «Сір Трыстам»; Аргенцінскія ваеннапалонныя; Маргарэт Тэтчэр; Брытанскія могілкі ў Сан-Карласе; Мемарыял у Буэнас-Айрэсе; Члены Трэцяй Ваеннай хунты Аргенціны; Здача брытанскіх марскіх пехацінцаў
Дата 2 красавіка20 чэрвеня 1982
Месца Фалклендскія астравы і Паўднёвая Джорджыя
Вынік Перамога Вялікабрытаніі
Cупраціўнікі
Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Ваенныя страты
258 чалавек, 2 фрэгата, 2 эсмінца, 1 кантэйнеравоз, 1 дэсантны карабель, 1 дэсантны катар 649 чалавек, 1 крэйсер, 1 падводная лодка, 1 вартаўнічы катар, 4 транспартных судны, 1 рыбалоўны траўлер

Фалклендская вайна 1982 (англ.: Falklands War, ісп.: Guerra de las Malvinas) — вайна паміж Вялікабрытаніяй і Аргенцінай за кантроль над Фалклендскімі астравамі (у Аргенціне іх называюць Мальвінскімі). Ні Аргенціна, ні Вялікабрытанія фармальна не аб'яўлялі адзна адной вайны; з пункту гледжання абедзвюх, ваенныя дзеянні ўяўлялі сабой аднаўленне кантролю над сваёй законнай тэрыторыяй. Вайна скончылася рашучай перамогай Вялікабрытаніі, якая кантралюе астравы па гэты дзень.

Змест

Прычыны [правіць]

Фалклендскія (Мальвінскія) астравы
Месцазнаходжанне Фалклендскіх (Мальвінскіх) астравоў

Фалклендскія астравы былі адкрыты двойчы: у 1690 годзе англійскімі мараплаўцамі і ў 1694 годзе французскімі (апошнія назвалі іх Мальвінамі, у гонар роднага горада Сан-Мала). З пачатку XIX стагоддзя (пасля атрымання незалежнасці) Аргенціна лічыла гэтыя астравы сваімі. Захоп Мальвінскіх астравоў Злучаным Каралеўствам ў 1833 годзе выклікаў незадаволенасць сярод насельніцтва Аргенціны. Прыйшоўшы да ўлады ў канцы 1981 года генерал-лейтэнант аргенцінскай арміі Леапольда Гальціеры вырашыў выкарыстаць народнае абурэнне з гэтай нагоды.

Пачатак [правіць]

2 красавіка 1982 года аргенцінскі дэсант высадзіўся на астравах і пасля кароткага бою вымусіў капітуляваць невялікі гарнізон брытанскіх марскіх пехацінцаў. Пасля гэтага ў Паўднёвую Атлантыку неадкладна было адпраўлена буйное брытанскае ваенна-марское злучэнне з мэтай вяртання астравоў.

Пасля ўвядзення брытанцамі блакады астравоў, якая ажыццяўлялася падводнымі лодкамі, узніклі значныя цяжкасці з забеспячэннем гарнізона. Адзіная бетаніраваная узлётна-пасадачная паласа на Фалклендах была занадта кароткай для рэактыўных баявых самалётаў. Таму асноўная частка аргенцінскай авіяцыі на працягу вайны была вымушаная дзейнічаць з кантынентальных авіябаз.

Брытанцы таксама сутыкнуліся са значнымі цяжкасцямі ў ходзе кампаніі. Важную ролю пры яе правядзенні згуляла амерыканская ваенная база на востраве Ушэсця ў цэнтральнай частцы Атлантычнага акіяна, прадстаўленая брытанскай авіяцыі для базавання. Адзінымі баявымі самалётамі, прыдатнымі для выкарыстання з двух брытанскіх авіяносцаў, былі прыкладна тры дзясяткі «Сі Харыераў», пасля ўзмоцненыя некалькімі штурмавікамі «Харыер». Яны павінны былі граць ролю перахопнікаў і знішчальнікаў-бамбавікоў, забяспечваючы авіяцыйную падтрымку ў ходзе дэсантнай аперацыі.

25 красавіка брытанскія сілы высадзіліся на востраве Паўднёвая Георгія, які знаходзіўся на вялікім аддаленні ад Фалклендаў і таксама захопленым аргенцінцамі.

Гл. таксама [правіць]

Літаратура [правіць]

Спасылкі [правіць]