Фалклендскі бой

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 52°29′58″ пд. ш. 56°09′59″ з. д. / 52.499444° пд. ш. 56.166389° з. д. (G) (O) (Я)

Першая сусветная вайна
Бітва ля Фалклендскіх астравоў
Cfbattlepainting.jpg
Карціна У. Л. Уайлі «Страты „Шарнхорста“ і „Гнейзенау“»
Дата 8 снежня 1914 
Месца Паўднёвая Атлантыка, недалёка ад Фалклендскіх астравоў
Вынік поўная перамога англічан
Бакі
Naval Ensign of the United Kingdom.svg
Вялікабрытанія
War Ensign of Germany 1903-1918.svg
Германская імперыя
Камандуючыя
Фрэдэрык Доветан Стэрдзі Максіміліян фон Шпее
Сілы бакоў
1 браняносец
2 лінейных крэйсера
3 браняносных крэйсера
2 лёгкіх крэйсера
2 браняносных крэйсера
3 лёгкіх крэйсера
Страты
6 забітых
19 параненых
2 браняносных крэйсера
2 лёгкіх крэйсера
≈ 2110 забітых[заўв. 1]
212 палонных


 
Першая сусветная вайна на моры
Паўночнае мора і Атлантыка

Атлантыка Гельгаланд (1) Ярмут Скарбара Догер-банцы Ютландская бітва Гельгаланд (2) Затапленне нямецкага флота
Балтыйскае мора
Готланд Рыжскі заліў Маанзундскія а-вы Лядовы паход
Міжземнае мора
Анкона
Чорнае мора
Мыс Сарыч Басфор Бой ля Басфора
Ціхі і Індыйскі акіян
Занзібар Мадрас Пенанг Какосавыя а-вы Каранель Руфіджы Фалклендскія астравы

Бітва ля Фалклендскіх астравоў (англ.: Battle of the Falkland Islands, ням.: Seegefecht bei den Falklandinseln) — марская бітва Першай сусветнай вайны, якая адбылася 8 снежня 1914 года паміж германскай крэйсерскай эскадрай віцэ-адмірала Максіміліяна фон Шпее і англійскай эскадрай віцэ-адмірала Доветана Стэрдзі каля Фалклендскіх астравоў.

Камандуючы нямецкай эскадрай, якая складалася з двух браняносных («Шарнхорст», «Гнейзенау») і трох лёгкіх[заўв. 2]Дрэздэн», «Нюрнберг», «Лейпцыг») крэйсераў, двух транспартаў і шпітальнага судна, прыняў рашэнне зрабіць удар па англійскай ваенна-марской базе Порт-Стэнлі на Фалклендскіх астравах, але нечакана выявіў на рэйдзе моцную англійскую эскадру, якая прыбыла туды напярэдадні. Англійская эскадра складалася з аднаго эскадранага браняносца, двух лінейных крэйсераў, трох браняносных і двух лёгкіх крэйсераў. Сустрэўшы нечакана моцнага праціўніка, Шпее спрабаваў збегчы, аднак англійскія караблі нагналі германскую эскадру. Шпее загадаў лёгкім крэйсерам і транспартам сыходзіць у розных кірунках. Іх сталі пераследваць англійскія браняносныя і лёгкія крэйсеры, а лінейныя крэйсеры ўступілі ў бой з германскімі браняноснымі крэйсерамі і патапілі іх. Былі таксама знішчаны два лёгкіх германскіх крэйсеры і транспарты. Толькі крэйсеру «Дрэздэн» і шпітальнаму судну атрымалася ўкрыцца.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. З экіпажа «Шарнхорста» ніхто не выжыў, таму дакладная колькасць загінулых на ім не вядома. Прыкладна яна ацэньваецца ў 860 чалавек.
  2. Па афіцыйнай класіфікацыі ў германскім флоце лёгкіх крэйсераў не было, і ўсе тры крэйсеры адносіліся да класа «малых крэйсераў» (ням.: Kleiner Kreuzer). Гэтаму класу ў брытанскім флоце адпавядаў клас лёгкіх крэйсераў, таму для выгоды супастаўлення ў артыкуле гэтыя крэйсеры завуцца лёгкімі. Крэйсеры тыпу «Шарнхорст» таксама браняноснымі названы толькі ўмоўна і па афіцыйнай класіфікацыі адносіліся да «вялікіх крэйсераў» (ням.: Grosser Kreuzer)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]