Фальварак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Фальварак (польск.: folwark, ад ням.: Vorwerk — хутар, ферма) — невялікае сельскае пасяленне ў 1—5 двароў. Першапачаткова фальваркам называлася адмысловая феадальная гаспадарка, спецыялізаваная выключна на вытворчасці збожжа на продаж. Пазней значэнне пашырылася на тып гаспадарчых пасяленняў, што будаваліся побач з маёнткамі, дзе жылі ўладальнікі фальваркаў.

Фальваркі пачалі ўзнікаць на тэрыторыі Беларусі ў 2-й палове XVI ст. і існавалі як тып пасялення ажно да 1930-х гадоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускае народнае жыллё — Мн., 1973.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 308—309. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).