Фама, апостал

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Нявер'е св. Фамы (Рэмбрандт)

Іуда Фама (Дзідзім) — адзін з ліку 12 вялікіх апосталаў. Мянушка «Фама» (Te'oma) значыць «блізнюк» па-арамейску, Дзідзім — пераклад гэтай мянушкі на грэчаскую. Паводле падання, ён паходзіў з Галілеі і па прафесіі быў рыбак. Фама самааддана служыў Ісусу Хрысту, хоць і не заўсёды разумеў сэнс яго слоў, але шчыра выказваў сваю гатоўнасць памерці за свайго настаўніка. Калі аднойчы Ісус Хрыстос, як падаецца ў Бібліі, пасля свайго распяцця на крыжы ўваскрэс і ў адсутнасць Фамы паказаўся іншым апосталам, якія паведамілі пра гэта Фаме, то апошні не паверыў ім і заявіў, што пераканаецца толькі тады, калі сам убачыць на яго руках раны ад цвікоў і памацае іх сваімі пальцамі. Адсюль і пайшоу крылатае выслоўе: няверуючы Фама.[1]

  1. Скарына Ф.: Творы... С. 179.

Літ.:

Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.179. ISBN 5-343-00151-3.