Фанетычная транскрыпцыя беларускай мовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фанетычная транскрыпцыя беларускай мовы адлюстроўвае асаблівасці беларускага вуснага маўлення. Яна ажыццяўляецца паводле спецыяльнай сістэмы запісу. Кожная літара ў транскрыпцыі абазначае толькі адзін гук (а не спалучэнне гукаў) і заключаецца ў квадратныя дужкі [ ].

Беларуская транскрыпцыя грунтуецца на базе літар беларускага алфавіта. Але паколькі ў беларускай мове гукаў больш, чым літар, то для абазначэння некаторых гукаў выкарыстоўваюцца асобныя літары з іншых графічных сістэм (лацінскай, грэчаскай), а таксама спецыяльныя дыякрытычныя значкі.

Асноўныя правілы[правіць | правіць зыходнік]

Гукі, якія абазначаюцца літарамі а, о, у, ы, і, э, у транскрыпцыі перадаюцца адпаведнымі знакамі [а], [о], [у], [ы], [і], [э].

Ётавыя галосныя е, ё, ю, я перадаюцца як [э], [о], [у], [а] з пазначэннем мяккасці папярэдняга зычнага.

Дыграфы дз і дж звычайна транскрыбіруюцца з дапамогай лацінскіх сімвалаў [z] і [ž] адпаведна, што ўказвае на іх злітнае вымаўленне.

Калі літара г абазначае фрыкатыўны гук, яна адлюстроўваецца ў транскрыпцыі знакам γ (ся[γ]óння), калі выбухны — знакам г ([г]ýзік).

Дыякрытычныя значкі паказваюць на наступыя асаблівасці гукаў:

  • (’) — абазначае мяккасць зычнага: [с’м’]ех, [б’]яроза, б[л’]іскавіца;
  • (:) — абазначае падаўжэнне зычнага: узбярэ[ж:]а, світа[н:]е, паме[ж:]а;
  • (́) — абазначае асноўны націск над галосным націскнога склада, заўсёды пазначаецца ў транскрыпцыі асобных слоў: [в’іхл’áц’], [в’íшн’а];
  • (̀) — абазначае пабочны націск у складаных словах: [мнòγастанóчны];
  • (‿) — абазначае адно фанетычнае слова: [у‿хáц’э], [на‿вýха], [γл’áн’‿жа].

Не выкарыстоўваюцца ў фанетычнай транскрыпцыі вялікая літара, знакі прыпынку і знак пераносу. Малыя паўзы у сярэдзіне фразы азначаюцца як [/], вялікія паўзы як [//][1].

Узор фанетычнай транскрыпцыі[правіць | правіць зыходнік]

Якраз у той дзень яшчэ з раніцы павіслаў паветры страшэнная парнасць. Зморанае бясконцай гарачынёй усё жывое быццам анямела і прынікла да зямлі. Падвечар на падымацца адна поўдні пачалі за другой папялістыя хмаркі. Яны выплывалі з за гарызонта, паволі рассцілаліся па небе, насцігалі адна другую, зліваліся і раслі ў вялікую чорную хмару.

[jакрас у той z'эн'I јашчэ з раніцы / пав'ісла ў пав'этры / страшэнаја парнасц || ус'о жывојэ быцам анжела / і прынікла да з'амл'і / падв'эчар на поўдні 1 пачалі падымаца адна за дру ой пап'ал'iстыја хмарк'і // 'аны выплывалі за јарызонта || паволі расц'ілал'ic'а па н'эб'э // нас'ці алі адна грууују | з'л'івал'с'а і раслі ў в'ал'ікују чорнују хмару]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Сучасная беларуская літаратурная мова, Мінск:Вышэйшая школа, 2017 г., стар. 52-53