Фантан Трытона
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Фантан | |
|
Фантан Трытона
Fontana del Tritone |
|
| Краіна | Італія |
| Месцазнаходжанне | Рым, П'яцца Барберыні |
| Аўтар праекта | Джавані Ларэнца Берніні |
| Будаўніцтва | 1642—1643 гады |
| Стан | існуючы фантан |
| Фантан Трытона на |
|
Фантан Трытона — фантан у Рыме, створаны Джавані Ларэнца Берніні.
Гэты фантан размешчаны на П'яцца Барберыні, недалёка ад Палацца Барберыні. Фантан быў зроблены ў 1642 годзе па замове папы Урбана VIII (Барберыні) неўзабаве пасля завяршэння будаўніцтва палацца.
Пастамент фантана ўтвараюць 4 дэльфіна, на кончыках хвастоў якіх размяшчаецца велізарная ракавіна. На расчыненых створках гэтай ракавіны знаходзіцца статуя Трытона, сына бога Пасейдона. Трытон выдувае з ракавіны струмень вады, якая напаўняе чару фантана. Між дэльфінамі размешчаны выявы герба сям'і Барберыні, папскай тыяры.
На гэтай жа плошчы знаходзіцца іншая праца Берніні - Фантан пчол.
Галерэя[правіць]
Літаратура[правіць]
- Sergio Delli, “Le fontane di Roma”, Schwarz & Meyer Ed., Roma, 1985
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фантан Трытона